Андрэй Разін
Андрэй Разін (нарадзіўся 12 жніўня 1979 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр, паўабаронца. З 2019 году зьяўляецца галоўным трэнэрам клюбу «Менск».
Андрэй Разін | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 жніўня 1979 (45 гадоў) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 71 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1997—1999 | Дынама Берасьце | 57 (13) |
2000—2002 | Дынама Менск | 55 (6) |
2003 | Тарпэда Менск | 25 (4) |
2004—2005 | Дынама Менск | 45 (19) |
2006 | Анжы Махачкала | 22 (0) |
2006 | Энчапінг[d] | 6 (0) |
2007 | Дарыда | 11 (2) |
2007—2008 | Зорка Іркуцк[d] | 40 (5) |
2009—2013 | Менск | 133 (34) |
2014 | Менск-2 | 23 (6) |
Зборныя | ||
2000—2001 | Беларусь (да 21) | 9 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2019—2020 | Менск |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПачаў кар’еру ў берасьцейскім «Дынама», а пазьней перабраўся ў сталічнае «Дынама». Найлепшы сэзон згуляў у 2004 годзе, калі дапамог менчукам стаць чэмпіёнамі. У той год быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату. Пасьля гуляў у Швэцыі і Расеі. У 2009 годзе перабраўся ў «Менск», дзе стаў капітанам каманды. Гуляў на пазыцыі флянгавага паўабаронцы. Прывёў клюб да бронзавых мэдалёў чэмпіянату 2010 году і да перамогі ў Кубку Беларусі 2013 году.
У студзені 2014 году пакінуў «Менск»[1]. Неўзабаве прыняў прапанову стаць гуляючым трэнэрам каманды «Менск-2»[2], у складзе якой і распачаў сэзон 2014 году. Быў адным зь лідэраў каманды, аднак у студзені 2015 году «Менск-2» спыніў існаваньне, пасьля чаго Андрэй канчаткова перайшоў на трэнэрскую працу ў юнацкую каманду «Менску».
Міжнародная
рэдагавацьУ 2000—2001 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
У якасьці трэнэра
рэдагавацьУ студзені 2016 году, пасьля таго як «Менск» ачоліў Георгі Кандрацьеў, Разін заняў пасаду трэнэра па навукова-мэтадычнай працы. У 2018 годзе займаў гэтую пасаду і ў штабе Аляксандра Лухвіча.
У студзені 2019 году быў прызначаны галоўным трэнэрам «Менску»[3]. Пад кіраўніцтвам Разіна «Менск» заняў 9-е месца пры 16 удзельніках у чэмпіянаце Беларусі 2019 году. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з камандай[4]. У жніўні 2020 году пасьля шэрагу няўдачаў пакінуў пасаду галоўнага трэнэра, аднак застаўся працаваць у структуры «Менску»[5].
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Беларусі: 2004
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2005
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2000, 2010
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
- Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі: 2004
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Менску» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)