Аляксандар Перапечка

беларускі футбаліст

Алякса́ндар Перапе́чка (нар. 7 красавіка 1989 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Аляксандар Перапечка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 красавіка 1989(1989-04-07)[1] (36 гадоў)
Рост 176 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009 Алімп Рыга[d] 18 (4)
2010 Сконта Рыга 11 (2)
2011 Дынама Менск 20 (2)
2012 Белшына 14 (0)
2013—2014 Дынама Берасьце 49 (9)
2015 Слуцак 7 (0)
2015 Дынама Берасьце 12 (1)
2016 Слуцак 19 (1)
2017 Іслач 7 (0)
2018 Тарпэда Менск 2 (0)
Зборныя
2011 Беларусь (да 21) 5 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Распачаў кар’еру ў Менску, аднак з 2008 па 2010 гады правёў у Латвіі, выступаючы за рыскія клюбы «Сконта» і «Алімп». У сэзоне 2011 году перайшоў у склад менскага «Дынама», аднак зачапіцца за стартавы склад ня здолеў. У сакавіку 2012 году галоўны трэнэр «Дынама» Аляксандар Сяднёў параіў гульцу шукаць новы клюб, бо ў менскай камандзе на яго перасталі разьлічваць[2]. На наступны месяц Перапечка перайшоў у бабруйскі клюб «Белшына». У студзені 2013 году Аляксандар знаходзіўся на праглядзе ў наваполацкім «Нафтане», аднак клюбу ён не падышоў[3].

У сакавіку таго ж году стаў гульцом берасьцейскага «Дынама»[4]. Спачатку выступаў у асноўным складзе, потым пачаў толькі выходзіць на замену. У чэрвені галоўны трэнэр Уладзімер Курнеў перавёў Перапечку ў дубль. У верасьні, пасьля зыходу Курнева, футбаліст вярнуўся ў асноўны склад і хутка замацаваўся на пазыцыі правага паўабаронцы. У сэзоне 2014 году быў трывалым гульцом асновы берасьцейскага клюбу. Звычайна выступаў на пазыцыі левага паўабаронцы. У студзені 2015 году пакінуў «Дынама-Берасьце»[5].

У студзені 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Слуцак»[6] У чэрвені перастаў зьяўляцца на полі, і 24 чэрвеня кантракт з «Слуцкам» быў скасаваны[7]. У жніўні 2015 году вярнуўся ў берасьцейскае «Дынама»[8]. У другой палове сэзону быў трывалым гульцом асноўнага складу дынанамаўцаў, але па заканчэньні сэзону пакінуў клюб[9].

У лютым 2016 году ізноў падпісаў кантракт з «Слуцкам»[10]. У лютым 2017 году знаходзіўся на праглядзе ў малдаўскім «Мілсамі»[11], а пазьней падтрымліваў форму з «Гарадзеяй»[12]. У красавіку перайшоў у клюб «Іслач»[13], які пакінуў у ліпені 2017 году[14]. У верасьні 2018 году падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[15]. Аднак згуляў за тарпэдаўцаў толькі ў двух матчах. У студзені 2019 году пакінуў каманду[16]. У чэрвені 2019 году атрымаў ліцэнзію футбольнага агента[17].

Міжнародная

рэдагаваць

Трапіў у моладзевую зборную Беларусі перад самым чэмпіянатам Эўропы 2011 году ў Даніі, замяніўшы Уладзімера Юрчанку, які атрымаў траўму. Адразу стаў гульцом асноўнага складу зборнай і здабыў зь ёю бронзавы мэдаль. Гуляў за алімпійскую зборную Беларусі, але ня трапіў на Алімпійскія гульні 2012 году.

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Слуцак 2015 Найвышэйшая ліга 7 0
Дынама Берасьце 12 1
Слуцак 2016 Найвышэйшая ліга 19 1
Іслач 2017 Найвышэйшая ліга 7 0
Тарпэда Менск 2018 Найвышэйшая ліга 2 0
  1. ^ а б в Aleksandr Perepechko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Александр Седнев: «Порекомендовали Перепечко подыскивать другой клуб» (рас.)
  3. ^ Перепечко не подошел «Нафтану»(недаступная спасылка) (рас.)
  4. ^ Брестское «Динамо» подписало контракты с Чапидзе, Сичинавой, Перепечко и Толканицей(недаступная спасылка) (рас.)
  5. ^ Перепечко покинет брестское «Динамо»
  6. ^ Александр Перепечко перешел в «Слуцк» (рас.)
  7. ^ «Слуцк» расстался с Александром Перепечко (рас.)
  8. ^ Александр Перепечко подписал контракт с брестским «Динамо» (рас.)
  9. ^ Перепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское «Динамо»
  10. ^ Александр Перепечко подписал контракт со «Слуцком» (рас.)
  11. ^ Перепечко не подошел «Милсами»
  12. ^ Перепечко поддерживает форму с «Городеей», Кучинский покинул клуб
  13. ^ Перепечко подписал контракт с «Ислочью» (рас.)
  14. ^ Петров и Перепечко покинули «Ислочь» (рас.)
  15. ^ Перепечко подписал контракт с минским «Торпедо» (рас.)
  16. ^ Минское «Торпедо» сообщило о расставании еще с четырьмя игроками (рас.)
  17. ^ Перепечко стал агентом

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць