Аляксандар Карыятавіч

(пам. каля 1380) князь падольскі

Аляксандар Карыятовіч (? — каля 1380 году) — князь падольскі (разам з братамі) і валынскі (1366—1370). Сын Карыята і ўнук вялікага князя літоўскага Гедзіміна.

Аляксандар Карыятавіч
лац. Alaksandar Karyjatavič
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XIV стагодзьдзе
Памёр не раней за 1378[1]
Род Гедымінавічы і Карыятавічы[1]
Бацькі Карыят[1]

Біяграфія

рэдагаваць
 
Пячаць Аляксандра Карыятавіча з Пагоняй, 1375 г.

Верагодна, быў старэйшым з братоў Карыятавічаў (магчыма, старэйшым быў Юры). Упершыню ўпамінаецца разам з братамі ў 1362 годзе, у войску Альгерда браў удзел ў бітве на Сініх Водах. За гэта ў наступным годзе браты Карыятавічы атрымалі княжаньне на Падольлі. Неўзабаве па гэтым прыняў каталіцызм і перайшоў на службу караля польскага Казімера Вялікага. Браў удзел у вайне за галіцка-валынскую спадчыну.

Па захопе ў 1366 годзе Казімерам большай часткі Валыні атрымаў Уладзімерска-Валынскае княства. Ва Ўладзімеры сядзеў да 1370 году, калі памёр Казімер. Выправіўся на пахаваньне караля, чым скарыстаўся валынскі і луцкі князь Любарт, які даводзіўся яму дзядзькам. Страціўшы Ўладзімерскае княжаньне, у 1371 годзе вярнуўся ў сваё ўладаньне на Падольлі. У 1374 годзе разам з братам надаў Камянцу Падольскаму Магдэбурскае права.

Загінуў у бітве з татарамі[2].

  1. ^ а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 177.
  2. ^ Пазднякоў В. Карыятавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 66.

Літаратура

рэдагаваць