Аляксандар Вайтовіч

Алякса́ндар Па́ўлавіч Вайто́віч (5 студзеня 1938, в. Рачкевічы, Капыльскі раён, Менская вобласьць) — беларускі акадэмік, фізык, палітык.

Аляксандар Вайтовіч
Аляксандар Паўлавіч Вайтовіч, 2005
Аляксандар Паўлавіч Вайтовіч, 2005
Старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ
19 сьнежня 2000 — 28 ліпеня 2003
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Павал Шыпук
Наступнік: Генадзь Навіцкі
Прэзыдэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі
травень 1997 — студзень 2001
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Леанід Сушчэня
Наступнік: Міхаіл Мясьніковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 студзеня 1938(1938-01-05) (86 гадоў)

в. Рачкевічы, Капыльскі раён, Менская вобласьць, БССР
Дзеці: сын
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн Францішка Скарыны
Ордэн Францішка Скарыны

Прэзыдэнт Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Рэспублікі Беларусь (1997—2001), Старшыня Рады Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (19.12.2000 — 28.07.2003 г.), Старшыня Міжпарлямэнцкай Асамблеі ЭўрАзЭС (2001—2002), намесьнік Старшыні Міжпарлямэнцкай Асамблеі СНД (2001—2002), удзельнік прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2006 году, лідэр Міжнароднага грамадзкага руху «Супрацоўніцтва і прагрэс» (з студзеня 2007 году), старшыня рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня (РГА) «Прававая ініцыятыва» (з лютага 2007 году); доктар фізыка-матэматычных навук (1979), прафэсар (1985), чалец-карэспандэнт (1986), акадэмік (1996) НАН Беларусі, сапраўдны чалец Эўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і славеснасьці (1995).

Біяграфія рэдагаваць

Аляксандар Вайтовіч нарадзіўся 5 студзеня 1938 году ў вёсцы Рачкевічы Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Скончыў фізычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1960). Затым 32 гады працаваў у Інстытуце фізыкі Акадэміі навук, мінуў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да намесьніка дырэктара па навуковай працы. Затым быў дырэктарам Інстытуту малекулярнай і атамнай фізыкі Акадэміі навук Беларусі. У 1968 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Газавы аптычны квантавы генэратар з сэлектыўнымі стратамі» і стаў кандыдатам фізыка-матэматычных навук. У 1979 годзе стаў доктарам фізыка-матэматычных навук (дысэртацыя «Магнітааптычныя эфэкты ў газавых лазерах»).

У траўні 1997 году таемным галасаваньнем быў абраны прэзыдэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У сьнежні 2000 году па прапанове прэзыдэнта Беларусі А. Г. Лукашэнкі абраны Старшынём Рады Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі II скліканьня.

28 ліпеня 2003 году Аляксандар Лукашэнка адклікаў Аляксандра Вайтовіча з паста сьпікера верхняй палаты парлямэнта, пасьля чаго той перайшоў у апазыцыю і пачаў заяўляць аб дыктатуры, нелегітымнасьці прэзыдэнта і да т. п.

Зь лістапада 2003 па цяперашні час зьяўляецца загадчыкам лябараторыі Інстытуту малекулярнай і атамнай фізыкі НАН Беларусі. Удзельнічаў у выбарах прэзыдэнта Беларусі 2006 году, аднак сышоў з выбарчай гонкі, ня здолеўшы сабраць неабходныя для рэгістрацыі 100 тысячаў подпісаў, пры гэтым заклікаў іншых апазыцыйных кандыдатаў рушыць усьлед яго прыкладу. Прымаў удзел у акцыях пратэсту на Кастрычніцкай плошчы.

У верасьні 2006 году зьвярнуўся з адчыненым лістом да прэм’ер-міністра Сідорскага з просьбай прыняць на сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта «з-за нелегітымнасьці Аляксандра Лукашэнкі».

Арганізаваў і ўзначаліў шэраг невялікіх арганізацый: «За справядлівыя выбары» (2004), Міжнародны грамадзкі рух «Супрацоўніцтва і Прагрэс» (2007).

Мае дзяржаўныя ўзнагароды:

Працы: 25 вынаходзтваў, больш 200 навуковых прац, у тым ліку:

  • Магнітаоптыка газавых лазераў. Мн., 1984;
  • Лазеры з анізатропнымі рэзанатарамі. Мн., 1990 (сумесна з У. Н. Севярыковым).

Жанаты, мае сына.

Вынятка рэдагаваць

…Праблема складаецца ў тым, што гэта ўсё былыя плюс пэнсыянеры, якія вельмі пасьпяхова гадамі сядзелі ля кармушкі Лукашэнкі. Вайтовічы, Краўчанкі гэтыя, Казуліны і іншыя, яны ж рохкалі пры кармушцы Лукашэнкі, адужэлі, усталі на ногі, пракраліся або занялі проста здрадлівую пазыцыю…

Аляксандар Лукашэнка, 20 чэрвеня 2004 году

…Адносна Вашых абразьлівых і лжывых заяў на мой адрас адкажу коратка: не, няма і няма. Не «рохкаў пры кармушцы Лукашэнка» і не карыстаўся ёю, «адужэў і ўстаў на ногі» без усякай Вашай дапамогі (яшчэ ў той час, калі Вас за межамі арганізацый, дзе Вы працавалі, ніхто ня ведаў), не «краў», не «займаў здрадлівай пазыцыі», не «уставаў у апазыцыю», не рабіў «дурасьць за дурасьцю». За ўсе грошы, якія я атрымліваў, працуючы ў акадэміі і ў Радзе Рэспублікі, распісваўся, так што лёгка падлічыць, колькі меў гэтых грошай; у акадэміі атрымліваў больш, чым працуючы ў Радзе Рэспублікі!..

Аляксандар Вайтовіч, 28 верасьня 2004 году [1]

Папярэднік
Леанід Сушчэня
Прэзыдэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі
травень 1997студзень 2001
Наступнік
Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік
Павал Шыпук
Старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ
19 сьнежня 200028 ліпеня 2003
Наступнік
Генадзь Навіцкі

Публікацыі рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць