Альяс
Алья́с (па-лацінску: Aloe) — род сукулентных расьлінаў сямейства асфадзелавых. Прадстаўнікі — шматгадовыя травяністыя расьліны з доўгім гладкім мясістым лісьцем, пакрытым па краях шыпамі. Кветкі чырвоныя або жоўтыя, сабраныя ў верхавую гронку.
Альяс | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Аднадольныя |
Атрад | Спарагакветныя |
Сямейства | Асфадзелавыя |
Род | Альяс |
Віды | каля 400 відаў |
Бінамінальная намэнклятура | |
Aloe | |
Назва роду паходзіць з арабскай мовы, у перакладзе зь якой яно азначае «горкі».
Апісаньне
рэдагавацьЦяпер вядомыя каля 400 відаў альясу. Найбольш вядомыя сярод іх альяс дрэвападобны (лац. Aloe arborescens) і альяс вэра (лац. Aloe vera), якое ўваходзіць у склад шматлікіх лекавых і касмэтычных прэпаратаў. Зьнешні выгляд альясу вельмі разнастайны — сярод іх ёсьць дрэвападобныя формы і ліяны; сустракаюцца як гіганцкія, так і мініятурныя расьліны.
Распаўсюдвжаньне
рэдагавацьГістарычная «радзіма» альясу — засушлівыя вобласьці Афрыкі, Мадагаскару, Макаранэзіі і поўдзень Арабійскай паўвыспы, але дзякуючы дэкаратыўным і лекавым ўласьцівасьцям, а таксама параўнальна лёгкаму і хуткаму прыстасаваньню, шматлікія віды альяса былі натуралізаваныя ў краінах Міжземнамор’я, Індыі, Мэксыкі і Кубы. Альяс быў завезены гішпанцамі ў Эўропу, адкуль расьліна распаўсюдзілася на выспу Барбадас і ў шматлікія краіны Паўднёва-ўсходняй Азіі. Некаторыя віды культывавалі ў СССР (Закаўказьзе) як лекавыя расьліны.
Выявы
рэдагаваць-
Aloe maculata (A. saponaria)
-
Aloe maculata flower
-
Aloe vera - Museum specimen
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |