Званец (балота)
Балотны масіў Званец — асакова-гіпнавае нізіннае балота мэзатрофнага тыпу, тыповае для Палесься.
Званец | |
Месцазнаходжаньне | Палесьсе |
---|---|
Краіны вадазбору | Беларусь |
На тэрыторыі балота створаны Рэспубліканскі краявідны заказьнік «Званец», які зьяўляецца ключавой арніталягічнай тэрыторыяй (з 1998 году) і Рамсарскай тэрыторыяй (з 2002 году).
Геаграфія
рэдагавацьБалотны масіў разьмешчаны на захадзе Палесься на поўдні Дарагічынскага раёна і часткова ў Кобрынскім раёне, у межах Дняпроўска-Бускага канала на поўначы, Белаазёрскай на ўсходзе і Арэхаўскай вадапажыўных сістэм на захадзе на вышыні 145—151 мэтраў над узроўнем мора. З паўднёвага і паўночна-заходніх бакоў балота абмежавана мэліярацыйнай сістэмамі. На поўдні мяжуе з абваднымі каналамі. Само балота зьяўляецца часткай краявіднага заказьніка плошчай 15873 га.
На тэрыторыі балотнага масіву знаходзяцца шматлікія мінэральныя астравы памерамі ад 0,2 да 10 га. Іх агульная плошча ў межах балот складае прыкладна 29,8%.
Таксама ў склад Званца ўваходзіць возера Залавічы і возера Залескае, якое моцна мялее ў выніку мэліярацыйных працаў.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |