Альвара Арбэлёа
Альва́ра Арбэлёа Ко́ка (па-гішпанску: Álvaro Arbeloa Coca; нарадзіўся 17 студзеня 1983 году, Саляманка, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Чэмпіён сьвету й Эўропы ў складзе зборнай Гішпаніі. Гуляе пераважна на пазыцыі правага абаронцы, аднак можа гуляць у якасьці цэнтральнага абаронцы.
Альвара Арбэлёа | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 студзеня 1983[1][2][3][…] (41 год) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2006 2006 2006—2007 2007—2009 2009—2016 2016—2017 |
Рэал Мадрыд Кастыльля Рэал Мадрыд Дэпартыва Лівэрпул Рэал Мадрыд Ўэст Гэм Юнайтэд |
84 (0) 0 (0) 20 (0) 66 (2) 154 (3) 3 (0) |
Зборныя | ||
2008—2013 | Гішпанія | 58 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьАльвара быў падпісаны мадрыдзкім «Рэалам» у зусім юным узросьце й пачаў выступаць за юнацкую каманду клюбу, якую ў той час трэніраваў Рафаэль Бэнітэс. Зь цягам часу ён стаў сталым гульцом рэзэрвовай каманды й двойчы згуляў за асноўны склад, аднак так і ня здолеў там замацавацца. 24 ліпеня 2006 году Арбэлёа перайшоў у «Дэпартыва», матываваўшы гэты трансфэр жаданьнем рэгулярна гуляць.
«Лівэрпул»
рэдагавацьНеўзабаве ён прыцягнуў увагу «Лівэрпула», і 31 студзеня 2007 году перайшоў у гэты ангельскі клюб. Сума ўгоды склала 2,5 мільёну фунтаў, прычым 50% зь іх атрымаў «Рэал». Ягоны дэбют у «Лівэрпулі» адбыўся 10 лютага ў матчы супраць «Ньюкаслу», які скончыўся паразай ягонай каманды. Альвара ў гэтай сустрэчы выйшаў на замену Джэрмэйну Пэнанту. Аднак паўнавартасным ягоным дэбютам варта лічыць матч супраць «Барсэлёны» на Камп Ноў, які адбыўся 21 лютага ў рамках 1/8 розыгрышу Лігі чэмпіёнаў. Арбелёа выйшаў на гэтую гульню ў стартавым складзе на пазыцыю левага абаронцы. Ягонай прамой задачай было зачыніць у гаспадароў Ліянэля Мэсі.
7 красавіка 2007 году Арбелёа забіў свой першы гол за «Лівэрпул», стаўшы тым самым першым за 14 з паловай гадоў гульцом «Лівэрпула», якія носяць футболку з другім нумарам, які вызначыўся ў афіцыйным матчы, і першым за такі ж тэрмін другім нумарам, які забіў гол у Прэм’ер-Лізе. Перад сэзонам 2007—2008 гадоў Альвара змяніў нумар «2» на нумар «17», які вызваліўся пасьля сыходу з каманды Крэйга Бэламі.
Вяртаньне ў «Рэал»
рэдагаваць29 ліпеня 2009 году было абвешчана, што «Рэал» і «Лівэрпул» дасягнулі пагадненьня аб перадачы Арбелёа ў гішпанскі клюб. Сума трансфэру склала 5 млн фунтаў стэрлінгаў[4].
Зборная
рэдагаваць27 сакавіка 2008 году адбыўся дэбют Альвара у нацыянальнай зборнай Гішпаніі. На 73-й хвіліне таварыскага матчу супраць італьянцаў Арбелёа выйшаў на замену Сэрхіё Рамасу.
Дасягненьні
рэдагавацьКлюбныя
рэдагавацьРэал Мадрыд
- Чэмпіён Гішпаніі: 2012
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011, 2014
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2011, 2014
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014, 2016
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2014
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014
Міжнародныя
рэдагавацьГішпанія
- Чэмпіён Эўропы: 2008, 2012
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Бронзавы прызэр Кубка Канфэдэрыцыяў: 2009
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в http://www.realmadrid.com/en/football/squad/alvaro-arbeloa-coca
- ^ а б в Álvaro Arbeloa // FBref (мн.)
- ^ а б в ARBELOA alvaro coca // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Alvaro Arbeloa. Sky Sports.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАльвара Арбэлёа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце Рэал Мадрыд
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk