Альбін Экдаль
Альбін Экдаль (па-швэдзку: Albin Ekdal; нарадзіўся 28 ліпеня 1989 году, Стакгольм, Швэцыя) — швэдзкі футбольны паўабаронца, гулец клюбу «Юргордэн» і нацыянальнай зборнай Швэцыі.
Альбін Экдаль | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 ліпеня 1989[1][2] (35 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Юргордэн | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2008 2008—2010 2009—2010 2010—2011 2011—2015 2015—2018 2018—2022 2022—2023 2024— |
Бромапойкарна Ювэнтус → Сіена (арэнда) Балёньня Кальяры Гамбург Сампдорыя Спэцыя Юргордэн |
24 (0) 3 (0) 26 (1) 22 (1) 116 (8) 54 (1) 122 (3) 40 (0) 13 (0) |
Зборныя | ||
2011— | Швэцыя | 70 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПрафэсійную кар’еру Альбін Экдаль пачаў у 2007 року ў складзе стакгольмскага «Бромапойкарна». 23 траўня 2008 заключыў 4-гадовую дамову з турынскім «Ювэнтусам». Дэбют у Сэрыі А адбыўся 18 кастрычніка 2008 году ў матчы супраць «Напалі», у якім ён выйшаў на поле на 75-й хвіліне, замяніўшы Крыстыяна Поўльсэна. 15 ліпеня 2009 «Сіена» ўзяла Экдаля ў арэнду на сэзон. Альбін згуляў у 27 матчах за клюб і забіў 1 гол, аднак клюб тым ня меней вылецеў з Сэрыі А. 28 чэрвеня 2010 «Ювэнтус» прадаў 50% сваіх правоў на Экдаля «Балёньні» з умовай, што кожны год абодва клюбы будуць узгадняць умовы ягонага выступу ў наступным сэзоне. 21 жніўня 2011 абодва ўладальнікі прадалі Экдаля клюбу Сэрыі А «Кальяры».
Міжнародная
рэдагавацьЭкдаль дэбютаваў за зборную Швэцыі 10 жніўня 2011 ў таварыскім матчы са зборнай Украіны.