Алéн Люí Жуль Франсуа́ Турэн (па-француску: Alain Touraine; 3 жніўня 1925, Эрманвіль-сюр-Мэр, Кальвадос, Францыя — 9 чэрвеня 2023, Парыж, Францыя) — францускі сацыёляг, крытык клясічнай сацыялёгіі, які прапанаваў новы мэтад вывучэньня грамадзтва — акцыянізм (сацыялёгія дзеяньня). Адным з асноўных напрамкаў аналізу зьяўляецца аналіз постіндустрыяльнага грамадзтва. Асноўныя працы: «Эвалюцыя працоўных адносінаў на заводах Рэно» (1955), «Сацыялёгія дзеяньня» (1965), «Постіндустрыяльнае грамадзтва» (1969), «Вытворчасьць грамадзтва» (Production de la société, 1973), «У абарону сацыялёгіі» (1974), «Прага гісторыі» (1977), «Вяртаньне актара» (Le Retour de l'acteur, 1984), «Крытыка мадэрнізму» (1992), «Што такое дэмакратыя» (1994), «Ці можам мы жыць разам?» (1997)[4].

Ален Турэн
Alain Touraine
Дата нараджэньня 3 жніўня 1925
Месца нараджэньня Эрманвіль-сюр-Мэр, Кальвадос
Дата сьмерці 9 чэрвеня 2023
Месца сьмерці Парыж
Месца пахаваньня
Грамадзянства Францыя
Месца вучобы Вышэйшая Школа сацыяльных навук, Парыскі ўнівэрсытэт
Занятак сацыёляг, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра Сацыялёгія
Месца працы
Вядомы як Сацыёляг, стваральнік сацыялёгіі дзеяньня
Сябра ў Польская акадэмія навук, Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Бразільская акадэмія літаратуры[d], Эўрапейская акадэмія[2], Commission de la nationalité[d] і Турынская акадэмія навук[d][3]
Бацька Albert Touraine[d]
Дзеці Marisol Touraine[d] і Philippe Touraine[d]
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Ален Турэн — сын лекара, які захапляўся літаратурай. Пасля навучаньня ў Ліцэі Люі-ле-Гранд у Парыжы, ён паступіў у École Normale Supérieure ў 1945 годзе. Праз два гады, імкнучыся пазьбегнуць закрытага сьвету École Normale, ён адправіўся ў паездку, каб вучыцца ў Вугоршчыне, для падрыхтоўкі да 100-годзьдзя рэвалюцыі 1848 г. вывучэньне гаспадаркі ў разгар аграрнай рэформы[5].

Акрамя Вугоршчыны наведаў Югаславію, потым вярнуўся ў Францыю і пасяліўся каля Валянсьена, у горназдабыўным раёне Нор-Па-дэ-Кале, каб выпрабаваць жыцьцё шахтэра (1947-1948). Гэтая прыхільнасьць вызначыць ягоную працу і сарыентуе яго на разважаньні аб прамысловасьці, працы і сьвядомасці працоўных[6].

Прачытаньне кнігі Жоржа Фрыдмана «Чалавечыя праблемы прамысловага машынізму» (1946) і сустрэча з аўтарам пераканалі яго завяршыць навучаньне. Ён вярнуўся ў École Normale Supérieure, каб здаць іспыт па гісторыі. У 1950 годзе атрымаў дыплём[7].

У 1964 г. ён абараніў на факультэце літаратуры і гуманітарных навук Парыскага ўнівэрсытэту доктарскую дысэртацыю пад назвай «Сацыялёгія дзеяньня». Праца ў асноўным сканцэнтраваная на буйных заводах Рэно (Renault). Ягоная дадатковая дысэртацыя «La conscience Ouvrière» (Працоўная сьвядомасьць) была апублікаваная ў 1966 годзе[8].

У 1973 годзе ён апублікаваў адзін з сваіх галоўных твораў "Production de la société" (Вытворчасьць грамадзтва). Некалькі гадоў пазьней ён пачаў сваю працу над сацыяльнымі рухамі і стварыў рамкі для свайго мэтаду сацыялягічнага ўмяшаньня[9].

У 1981 годзе ён паехаў у Польшчу, каб уважліва вывучыць прафсаюзны рух «Салідарнасьць», і ў 1988 годзе апублікаваў «Слова і кроў», агульны палітычны і сацыяльны аналіз паўднёваамерыканскага кантынэнту за паўстагодзьдзе[10].

Ален Турэн - адзін з заснавальнікаў францускай сацыялёгіі працы пасьля Другой сусьветнай вайны[11].

Ален Турэн памёр у ноч на 9 чэрвеня 2023 году ў 13-й акрузе Парыжу ва ўзросьце 97 гадоў. Пахаваны на могілках Манпарнас[12].

• 1955: L'Évolution du travail ouvrier aux usines Renault (thèse, sous la direction de Georges Friedmann)

• 1961: Ouvriers d'origine agricole (avec O. Ragazzi)

• 1965: Sociologie de l’action

• 1966: La Conscience ouvrière

• 1968: Le Mouvement de Mai ou le communisme utopique

• 1969: La Société post-industrielle : naissance d'une société

• 1972: Université et société aux États-Unis

• 1973: Production de la société

• 1973: Vie et mort du Chili populaire

• 1974: Pour la sociologie

• 1974: La société invisible

• 1974: Lettre à une étudiante

• 1976: Les Sociétés dépendantes

• 1977: Un désir d'histoire

• 1978: La Voix et le Regard : sociologie des mouvements sociaux

• 1978: Lutte étudiante

• 1979: Mort d'une gauche

• 1980: La Prophétie antinucléaire (avec F. Dubet, Z. Hedegus, M. Wieviorka)

• 1980: L'Après-socialisme

• 1981: Le Pays contre l'État (avec F. Dubet, Z. Hegedus, M. Wieviorka)

• 1982: Solidarité (avec F. Dubet, J. Strzelecki, M. Wieviorka)

• 1984: Le Mouvement ouvrier (avec M. Wieviorka et F. Dubet)

• 1984: Le Retour de l’acteur

• 1987: Actores sociales y sistemas políticos de América Latina

• 1988: La Parole et le Sang

• 1992: Critique de la modernité

• 1994: Qu’est-ce que la démocratie?

• 1995: Lettre à Lionel, Michel, Jacques, Martine, Bernard, Dominique… et vous

• 1996: Le Grand Refus : réflexions sur la grève de décembre 1995 (avec F. Dubet, F. Khosrokhavar, D. Lapeyronnie, M.Wieviorka)

• 1997: Pourrons-nous vivre ensemble ? Égaux et différents

• 1997: Eguaglianza e diversità: i nuovi compiti della democrazia

• 1998: Sociologia

• 1999: Comment sortir du libéralisme?

• 2000: La Recherche de soi : dialogue sur le sujet (avec F. Khosrokhavar)

• 2004: Un débat sur la laïcité (avec A. Renaut)

• 2005: Un nouveau paradigme: pour comprendre le monde d’aujourd'hui

• 2006: Le Monde des femmes

• 2007: Penser autrement

• 2008: Si la gauche veut des idées (avec Ségolène Royal)

• 2010: Après la crise

• 2012: Carnets de campagne

• 2013: La Fin des sociétés

• 2015: Nous, sujets humains

• 2016: Le Nouveau siècle politique

• 2018: Défense de la modernité

• 2018: Macron par Touraine, dialogue avec Denis Lafay[13].

  1. ^ Décès 2023Cimetières de France et d'ailleurs.
  2. ^ Alain TouraineЭўрапейская акадэмія.
  3. ^ www.accademiadellescienze.it (італ.)
  4. ^ Jean-Paul Lebel, Alain Touraine : vie, œuvres, concepts, éd. Ellipses, Paris, 2007.
  5. ^ Nicolas Roussellier, «Touraine (Alain)», dans Jacques Julliard et Michel Winock (dir.), Dictionnaire des intellectuels français: les personnes, les lieux, les moments, Paris, Le Seuil, 2009 (ISBN 978-2-02-099205-3), p. 1359-1360.
  6. ^ Nicolas Roussellier, «Touraine (Alain)», dans Jacques Julliard et Michel Winock (dir.), Dictionnaire des intellectuels français: les personnes, les lieux, les moments, Paris, Le Seuil, 2009 (ISBN 978-2-02-099205-3), p. 1359-1360.
  7. ^ Nicolas Roussellier, «Touraine (Alain)», dans Jacques Julliard et Michel Winock (dir.), Dictionnaire des intellectuels français: les personnes, les lieux, les moments, Paris, Le Seuil, 2009 (ISBN 978-2-02-099205-3), p. 1359-1360.
  8. ^ La conscience ouvrière, Paris, Éditions du Seuil, 1966, 397 p.
  9. ^ Christophe Cuny, «Alain Touraine « analyse» le mouvement social, acrimed.org, 2003, https://www.acrimed.org/Alain-Touraine-analyse-le-mouvement-social
  10. ^ Alain Touraine, La Voix et le Regard : sociologie des mouvements sociaux, Paris, Éditions du Seuil (édition numérique : Les classiques des sciences sociales), 1978, 315 p.
  11. ^ Sociologie de l'action, Paris, Éditions du Seuil, 1965, 506 p., bibliographie p. 477-488.
  12. ^ «Alain Touraine, sociologue et grand penseur du monde social, est mort à 97 ans», Franceinfo, 9 juin 2023, https://www.francetvinfo.fr/culture/livres/essais-histoire/alain-touraine-sociologue-et-grand-penseur-du-monde-social-est-mort-a-97-ans_5877668.html
  13. ^ Sociologie de l'action, Paris, Éditions du Seuil, 1965, 506 p., bibliographie p. 477-488.