Слабадзкая Ўкраіна

гістарычная вобласьць

Слабадзка́я Ўкраі́на — гістарычная вобласьць на тэрыторыі сучасных Украіны (Харкаўская, часткі Данецкай, Луганскай і Сумской абласьцей) і Расейскай Фэдэрацыі (часткі Варонескай, Курскай і Белгародзкай абласьцей).

Слабадзкая Ўкраіна на сучаснай мапе

Гісторыя рэдагаваць

Пасьля бітвы на Сініх Водах у 1362 годзе землі Слабадзкой Ўкраіны далучаюцца да Вялікага Княства Літоўскага.

З пачатку XVI стагодзьдзя большая частка гэтых земляў, у выніку літоўска-маскоўскай вайны 1500—1503 гадоў, пераходзіць да Маскоўскага княства. Паўднёва-ўсходняя частка ў 1569 годзе пераходзіць пад уладу Каралеўства Польскага.

Пачынаючы з другой паловы XVI стагодзьдзя, на Слабажаншчыне існавалі два патокі калянізацыі: маскоўская калянізацыя з поўначы, зьвязаная з будаўніцтвам вайсковых абарончых збудаваньняў для абароны Маскоўскага княства (з поўдня Крыму і з паўднёвага захаду польска-літоўскай дзяржава); з захаду — украінскі, выкліканы, паводле адных вэрсій, уцёкамі сялянаў ад польскай шляхты, паводле іншых — сілай прамысловых і горназдабыўных інтарэсаў насельніцтва Падняпроўя.

З пачатку XVIII стагодзьдзя ўрад расьсяляў тут вялікія групы выхадцаў з турэцкіх уладаньняў (малдаван, сэрбаў і іншых).

У 1765 на тэрыторыі Слабадзкой Украіны была ўтворана Слабодзка-Ўкраінская губэрня, якая ў 1835 годзе была пераназваная ў Харкаўскую губэрню.

Літаратура рэдагаваць

  • Слабадская Украіна // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 484.
  • Маслійчук В. Л. Слобідська Україна // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К. : Наукова думка, 2012. — Т. 9 : Прил — С. — С. 628. — 944 с : іл. — ISBN 978-966-00-1290-5.