Аксы́д[1] — гэта складанае хімічнае рэчыва, якое ўяўляе сабою злучэньне простых хімічных элемэнтаў з тленам.

Апісаньне

рэдагаваць

Аксыды адасабляюцца на солеўтваральныя й нясолеўтваральныя. Солеўтваральныя бываюць трох тыпаў: асноўнымі, кіслотнымі ды амфатэрнымі.

Прыкладам нясолеўтваральных аксыдаў можа быць: NO (аксыд азоту) — уяўляе сабою газ бяз колеру й паху, які можа ўтварацца пасьля навальніцы. Або CO (аксыд вугляроду) — газ бяз паху.

Асноўныя аксыды

рэдагаваць

Асноўныя аксыды — гэта складаныя рэчывы, якія ўтвараюць солі пры хімічнай рэакцыі з кісьлямі альбо кіслотнымі аксыдамі. З асновамі ды асноўнымі аксыдамі не рэагуюць. Прыкладам асноўных аксыдаў можа быць:

K2O (аксыд калю) або CaO (аксыд вапню). Да асноўных аксыдаў адносяць аксыды мэталаў першай і другой валентнасьці.

Хімічныя ўласьцівасьці:

1. Узаемадзеяньне з вадою:

- узаемадзеяньне з вадою з утварэньнем асновы (лугу)

CaO+H2O = Ca(OH)2

2. Узаемадзеяньне з кісьлямі:

- узаемадзейнічаюць з кісьлямі, утвараючы солі й ваду (рашчына солі ў вадзе)

CaO+H2SO4 = CaSO4+ H2O

3. Пры ўзаемадзеяньні з кіслотнымі аксыдамі ўтвараюць солі:

CaO+CO2=CaCO3 (крэйда)

Кіслотныя аксыды

рэдагаваць

Кіслотныя аксыды — складаныя рэчывы, да якіх адносяцца аксыды немэталаў і аксыды мэталаў з V, VI і VII валентнасьцю. Яны ўтвараюць солі пры хімічным ўзаемадзеяньні з асновамі альбо асноўнымі аксыдамі. З кіслотнымі аксыдамі не рэагуюць.

Прыкладам асноўных аксыдаў можа быць:

CO2 (дыяксыд вугляроду), P2O5 — (пентаксыд фосфару) утвараецца пры гарэньні белага фосфару й SO3 — трыяксыд серкі.

Хімічныя ўласьцівасьці:

- рэагуюць з вадою:

CO2+H2O=H2CO3 (вугальная кісьля)

- рэакцыя з лугамі (асновамі):

CO2+NaOH=Na2CO3

- узаемадзеяньне з асноўнымі аксыдамі:

CO2+MgO=MgCO3 (карбанат магну)

Амфатэрныя аксыды

рэдагаваць

Амфатэрныя аксыды — складаныя рэчывы, да якіх адносяцца аксыды мэталаў III, IV валентнасьці. Утвараюць солі ў рэакцыях з кісьлямі, кіслотнымі аксыдамі, асновамі ды асноўнымі аксыдамі. Нягледзячы на тое, што ZnO, Beo, SnO, PbO маюць валентнасьць 2, яны таксама ўваходзяць у сьпіс амфатэрных аксыдаў.

Хімічныя ўласьцівасьці амфатэрных аксыдаў даволі ўнікальны, бо яны маюць уласьцівасьці, як асноваў, так і кісьляў.

- рэакцыі з кіслотнымі аксыдамі:

ZnO+H2CO3 = ZnCO3 + H2O

- узаемадзеяньне з асновамі:

ZnO+2NaOH=Na2ZnO2+H2O