Акартэлі
Акартэ́лі[1] — хутар у Беларусі, каля Туравейскага возера. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Акартэлі лац. Akarteli | |
Былая назва: | Саракі |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Міхалішкаўскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 2 чал. (2004) |
колькасьць двароў: | 1 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°53′43″ пн. ш. 26°10′55″ у. д. / 54.89528° пн. ш. 26.18194° у. д.Каардынаты: 54°53′43″ пн. ш. 26°10′55″ у. д. / 54.89528° пн. ш. 26.18194° у. д. |
± Акартэлі |
Назва
рэдагавацьРаней вёска называлася Саракі, калі яе пераназвалі невядома. Ёсьць вэрсія, што новую назву вёска атрымала ў гонар першага старшыні сельскага Савету. На мясцовых могілках ёсьць магілка, дзе, як сьведчыць надпіс на помніку, у 1956 годзе пахаваны Раман Акартэль[2].
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX стагодзьдзі — засьценак пры возеры Белае ў Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. Уваходзіў у маёнтак Шайкуны, належаў памешчыку Сволькену. У 1872 годзе — 14 рэвіскіх душ. Уваходзіў у Аляксандраўскую воласьць і адносіўся да Падольскай сельскай грамады. У 1897 годзе ў засьценку 7 дамоў, 45 жыхароў.
Да 26 лютага 2013 году ўваходзіў у склад ліквідаванага Спондаўскага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1938 год — 71 чалавек, 16 двароў; 1999 год — 2 чалавекі
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 2 чалавекі, 1 двор; 2009 год — 0 чалавек[4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 77.
- ^ Точка на карте: Акартели, Астравецкая праўда, 5.07.2017
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)
- ^ Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году