Нахічэванская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

у складзе Азэрбайджанскай ССР (СССР)

Нахічэва́нская Аўтано́мная Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (коратка НАССР, Нахічэванская ССР, або Нахічэвань)[a] — аўтаномная рэспубліка на поўдні СССР, на поўдні Закаўказьзя і ў складзе Азэрбайджанскае ССР. З паўднёвага ўсходу на паўночны захад мела мяжу зь Іранам уздоўж ракі Аракс. Плошча НАССР 5,5 тыс. км².

Насельніцтва рэдагаваць

Насельніцтва паводле стану на 1985 год — 267 000 чал., зь іх мяшчан 27%. Азэрбайджанцаў у НАССР было 230 000 чалавек паводле стану на 1979 год. Астатнія былі расейцы, армяне й інш.

Земскі падзел рэдагаваць

Нахічэванская АССР ня мела абласьцей. Яна дзялілася на 5 раёнаў.

НАССР мела 4 месты, 3 пасёлкі гарадзкога тыпу.

Сталіца Нахічэванскае АССР — места Нахічэвань.

Краявід рэдагаваць

Нахічэванская АССР на поўдні СССР, на поўдні Закаўказьзя і ў складзе Азэрбайджанскае ССР. На поўдні раўніна, а на ўсходзе Занзэгурскія горы (Малы Каўказ). Надвор’е ў Нахічэванскай АССР было гарачае[b]. Сярэдняя цеплыня студзеня ад —3°C на раўніне, у гарах да —14°C, ліпеня адпаведна 28 і 25°C (на версе гор да 5°C). Ападкаў штогод 200 мм на раўніне і да 600 мм у гарах.

Асноўная рака — Аракс.

Лясоў няма. Існуюць сады.

Мінуўшчына рэдагаваць

У 1-ым тысячагодзьдзі НАССР была ў складзе Мідыі, затым Пэрсіі. У 3 ст. Нахічэванская АССР была ў складзе Пэрсіі і Грэцыі. Пасьля была часткаю Арабскае дзяржавы. У 13—14 стст. НАССР была пад уладаю манголаў, затым была месцам барацьбы Пэрсіі й Асманскай дзяржавы. У 1828 годзе заваяваная Расеяй. У 1917—1919 пад уладаю Асманаў і Брытаніі. З 1919 па 1920 у складзе незалежнага Азэрбайджану. У 1920 годзе заваяваная Расейскаю СФСР. 28 ліпеня 1920 году заснаваная Нахічэванская савецкая рэспубліка. У студзені 1923 году заснаваны Нахічэванскі аўтаномны край у складзе Азэрбайджанскай АССР. 9 лютага 1924 году пераўтвораная ў аўтаномную рэспубліку — Нахічэванская АССР. Савецкая ўлада была да 1991 году.

Узнагароды рэдагаваць

Нахічэванская АССР была ўзнагароджаная наступнымі ордэнамі СССР:

  • Леніна (1967)
  • Кастрычніцкай рэвалюцыі (1974)
  • Дружбы народаў (1972)

Кампартыя рэдагаваць

У Нахічэванскай АССР не было кампартыі з выкарыстаньнем назвы нахічэванская, а была часткаю 'Камуністычнай партыі Азэрбайджану (коратка КПАз), пачала сваю дзейнасьць у 1920 годзе. Яна ўзьнікла пад назваю Камуністычная партыя (бальшавікоў) Азэрбайджану.

Гаспадарка рэдагаваць

Пад уладаю бальшавікоў Нахічэванская АССР не пераўтварылася з сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. Асновай гаспадаркі было земляробства. Была прамысловасьць:

  • здабыча ў гарах
    • руды
    • солі
  • машынабудаўніцтва
  • лёгкая прамысловасьць
    • ачыстка бавоўны
    • выраб баваўняных нітак
  • харчовасмакавая прамысловасьць
    • чайная
    • тытунёвая
    • вінаробчая
    • кансэрвовая
  • дзераваапрацоўка

Была электрастанцыя — Арацкая ГЭС.

Сельская гаспадарка рэдагаваць

Найважнейшыя сельска-гаспадарчыя вырабы:

  • зерневыя
  • тытунь
  • алеі
  • вінаробства

Была разьвітая вытворчасьць агародніны і садавіны. Былі пасевы кукурузы. Мелася пчалярства, зьверагадоўля.

Жывёлагадоўля была для мяса, малака і воўны.

Адпачынак рэдагаваць

Быў курорт Бадамлы.

Транспарт рэдагаваць

Нахічэванская АССР мела чыгунку і дарогі. Чыгунка была з Эрывані да Нахічэвані ў Алі-Байрамлы і далей у Баку. Была чыгунка ў Тэбрыз (Іран). Былі дарогі для самавозаў.

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Па-расейску: «Нахичеванская Автономная Советская Социалистическая Республика».
  2. ^ Або па-іншаму: «субтрапічнае надвор’е».

Крыніцы рэдагаваць