Знак ну́мару ці лі́чбавы сы́мбаль () зьяўляецца друкарскім (тыпаграфічным) сымбалям, які пазначае парадкавую нумарацыю. Напрыклад, пры выкарыстаньні ⟨№⟩ напісаная доўгая форма адраса «Вуліца імя Кастуся Каліноўскага, дом нумар 2» скарачаецца да «Вуліца імя Кастуся Каліноўскага дом № 2», аднак абедзьве формы вымаўляюцца доўга.

Знак нумару
Выява
  ® @ # ¤ | & +  
Іншыя назвы Лічбавы сымбаль
Зьвесткі
Тып друкарскі знак;
Назва ў Юнікодзе
numero sign
Юнікод U+2116
HTML &#8470
UTF-16 0x2116
URL-код %E2%84%96
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

У тэксьце ⟨№⟩ ужываецца толькі зь лікам, ад якога пры наборы аддзяляецца прабелам (напрыклад, № 10). Калі выкарыстоўваюцца здвоеныя знакі, знак нумара не падвойваецца (напрыклад, № 1—9)[1].

У розных тыпаграфіках

рэдагаваць
 
Знак нумару ў розных ґарнітурах

Англамоўныя краіны

рэдагаваць

У англамоўных краінах выкарыстоўваецца знакі[2]:

  • No.
  • No (спалучэньне літар ⟨N⟩ і ⟨o
  • # (у літаратуры рэдка)

Беларусь

рэдагаваць

На Беларусі выкарыстоўваецца клясычны сымбаль . Выкарыстоўваецца таксама ва Ўкраіне і ў Расеі.

Нямеччына

рэдагаваць

У Нямеччыны выкарыстоўваецца спалучэньне літар ⟨N⟩ і ⟨r⟩ з кропкай — Nr. Выкарыстоўваецца таксама ў Летуве, Нідэрляндах, Польшчы, Румыніі й Эстоніі.

Ува Францыі выкарыстоўваюцца[3]:

  • no
  • nos (для множнага ліку)

Італія, Гішпанія, Партугалія

рэдагаваць

У Італіі[4], Гішпаніі[5][6] й Партугаліі[7] выкарыстоўваюцца:

  • No
  • no
  • N.o
  • n.o
  • N.o
  • n.o
  • Nos

Скандынавія

рэдагаваць

У Скандынавіі выкарыстоўваецца nr. ці nr:.

  1. ^ Нумара знак // Выдавецкі слоўнік-даведнік: [электроннае выданьне] / А. Э. Мільчын — 3-е выданьне, выпр. і дап. — м.: ОЛМА-Прэс, 2006.
  2. ^ The Concise Oxford Dictionary of Current English, 2008, Oxford University Press, isbn=9780199548415
  3. ^ Lexique des règles typographiques en usage à l'Imprimerie nationale. — Imprimerie nationale, 2002. — ISBN 978-2-7433-0482-9
  4. ^ La corrispondenza italiana: abbreviazioni
  5. ^ Abreviaturas
  6. ^ número, abreviatura
  7. ^ Lei da Nacionalidade (Consolidado) (парт.). Diário da República. Portuguese official legislation Web site, with frequent use of «n.º».