Ўільям Тэкерэй

ангельскі пісьменьнік

Ўільям Тэкерэй (па-ангельску: William Makepeace Thackeray; 18 ліпеня 1811 — 24 сьнежня 1863) — ангельскі пісьменьнік, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў крытычнага буржуазнага рэалізму ў ангельскай літаратуры XIX стагодзьдзя. У сваіх раманах ён яскрава апісвае найвышэйшае грамадзтва — яго лад жыцьця, схільнасьці, норавы. Апісальная манера гэтага аўтара прасякнутая аналітызмам і сьведчыць пра добрае веданьне чалавечай натуры.

Ўільям Тэкерэй
па-ангельску: William Makepeace Thackeray
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 ліпеня 1811(1811-07-18)[1][2][3][…]
Калькута, Індыя
Памёр 24 сьнежня 1863(1863-12-24)[1][2][3][…] (52 гады)
Лёндан, Вялікабрытанія
Пахаваны
Бацькі Richmond Thackeray[d][5]
Anne Becher[d][5]
Сужэнец Isabella Gethen Creagh Shawe[d][5]
Дзеці Anne Isabella Thackeray Ritchie[d][6][5], Harriet Stephen[d][7][5] і Jane Thackeray[d][7][5]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці раманіст, эсэіст
Гады творчасьці 1829—1864 (публікаваўся пасьмяротна)
Жанр сатыра, гістарычныя нарысы
Мова ангельская мова[8]
Значныя творы «Кірмаш пыхлівасьці»
Подпіс Выява аўтографу
Творы ў Вікікрыніцах

Карціна жыцьця кіруючых клясаў Англіі, створаная Тэкерэям, застаецца клясычным прыкладам сацыяльнай сатыры.

Біяграфія

рэдагаваць
  • 18 ліпеня 1811 — у Калькуце (Індыя) у сям’і буйнога чыноўніка Ост-Індыйскай кампаніі нарадзіўся Ўільям Тэкерэй;
  • 1817—1822 — вучыўся ў прыватных школах Лёндана;
  • 1822—1828 — вучыўся ў Чартэрхаус-скул. Неўзабаве пасьля сьмерці бацькі ў Лёндан пераязджае яго маці, якая другі раз выйшла замуж;
  • 1829 — паступіў у Трыніці-каледж Кембрыдзкага ўнівэрсытэту. Неўзабаве Тэкерэй прайграў у карты значную частку сваёй спадчыны, а рэштку згубіў падчас краху Індыйскага агенцтва нерухомасьці. Такім чынам, праз год малады Тэкерэй кідае ўнівэрсытэт і едзе вандраваць па Эўропе. Ён бярэ ўрокі маляваньня ў Парыжы і спачатку спрабуе свае сілы ў графіцы і жывапісу. Пазьней ён набудзе славу вядомага карыкатурыста і сам будзе ілюстраваць свае творы.
  • 1830 — у Веймары ў Тэкерэя адбылася сустрэча з Гётэ. Ня здолеўшы зрабіць кар’еру мастака, Тэкерэй зрабіўся парыскім карэспандэнтам і пайшчыкам лёнданскай газэты «Зэ Кансціцьюшнл» (The Constitutional).
  • 1836 — пабраўся шлюбам з Ізабэлай Шо, зь якой у Тэкерэя нарадзілася трое дзяцей. У гэтым жа годзе Тэкерэй ледзь не зрабіўся мастаком-ілюстратарам «Пасмяротных нататак Піквікскага клуба» Дыкенза і ўсур’ёз пачаў займацца літаратурай. Захапленьне знакамітымі ангельскімі празаікамі XVIII стагодзьдзя — Г.Філдзінгам, Т.Смолетам і іншымі асьветнікамі.
  • прыблізна 1836—1846 гг.: збольшага пад псэўданімамі, друкуе малыя творы (пародыі, эпіграмы, нарысы) ў найлепшых пэрыядычных выданьняў таго часу.
  • 1837 — вяртаецца ў Лёндан, дзе ў якасьці фэльетаніста ды карыкатурыста пачынае супрацоўнічаць са шматлікімі газэтамі і часопісамі («Fraser’s Magazine», «The New Monthly» ды іншымі) пад рознымі псэўданімамі: Jellowplush, Titmarsh і г. д.
  • 1839—1847 — друкуе «Раманы славутых аўтараў».
  • 1839—1840 — друкуе авантурныя аповесьці «Кацярына» (Katherine), «Успаміны Бары Ліндана» (The Luck of Barry Lyndon, або Memoirs of Barry Lyndon, Esq.
  • 1840 — друкуе зборнік «Парыскія нарысы» (The Paris Sketchbook).
  • 1841 — друкуе авантурную аповесьць «Ліставаньне Джэлаўплаша» (Jellowplush Correspondence), сатырычную «Гісторыю Самюэля Цітмаша і Вялікага Дыяманта Хогарці» (The History of Mr Samuel Titmarsh and the Great Hoggarty Diamond).
  • 1842—1843 гг.: друкуе сатырычныя «Нататкі Фіц-Будля» (Fitz-Boodl’s Confessions and Professions).
  • 1843 — друкуе зборнік «Ірляндзкія нарысы» (The Irich Sketch-book) і піша побытавы раман «Выкшталцова-банальная гісторыя» (A Shabby-Genteel Story), які застаўся няскончаным.
  • 1845—1851 гг.: супрацоўнічае зь вядомым гумарыстычным ангельскім часопісам «Панч» (Punch)
  • 1846 — друкуе «Дарожныя нататкі ад Корнхіла да Вялікага Каіра» (Notes of a Journey from Cornhill to Grand Cairo). У гэтым жа годзе купляе дом і перавозіць туды двух сваіх дачок (трэцяя памерла) пасьля таго, як разыходзіцца з жонкай Ізабэлай, у якой разьвілася цяжкая псыхічная хвароба. Дачок выхоўваюць маці і айчым Тэкерэя.
  • 1846—1848 — друкуе «Кнігу снобаў» (The Book of Snobs).
  • 1847—1848 — штомесяцовыя выданьні частак «Кірмаша пыхлівасьці (Раман без героя)». Назва рамана і вобраз «кірмаша пыхлівасьці» запазычаныя з алегарычнага рамана Д.Беньяна «Шлях паломніка».
  • 1848—1850 — піша раман «Пендэніс».
  • 1850 — піша «Рэбэку і Равэну» — бурлескны канчатак рамана Вальтэра Скота «Айвэнга».
  • 1851—1852 — у Ангельшчыне і Амэрыцы чытае публічныя лекцыі пра ангельскіх гумарыстаў XVIII стагодзьдзя (ад Сўіфта да Голдсміта), надрукаваныя ў 1853 г.
  • 1852 — друкуе раман «Гісторыя Генры Эсманда».
  • 1853—1855 гг.: друкуе раман «Ньюкомы». Па-за напісаньнем раманаў, Тэкерэй піша баляды ды вершы.
  • 1853 — друкуе зборнік лекцый «Ангельскія гумарысты XVIII стагодзьдзя» (The English Humourists of the Eighteenth Century).
  • 1854 — друкуе «Розу і пярсьцёнак», адну са сваіх пяці «калядных кніг».
  • 1855 — падчас другой паездкі ў Амэрыку чытае сэрыю лекцый «Чатыры Георгі» (The Four Georges), дзе дае гумарыстычную характарыстыку гэтых манархаў і ангельскага побыту падчас іх панаваньня (надрукаваная ў 1861 годзе).
  • 1858—1859 гг.: піша раман «Віргінцы», працяг «Гісторыі Генры Эсманда».
  • 1860—1862 гг.: рэдактар часопіса «Корнхіл» (Cornhill), у якім друкуе і ўласныя творы: «Удавец Ловел» (Lovel the Widower, 1860), «Прыгоды Філіпа» (The Adventures of Philip on his way through the world, 1861—1862) і «Алегарычныя нататкі» (1860—1863).
  • 1861 — друкуе зборнік уласных лекцый «Чатыры Георіі» (The Four Georges)
  • 1963 — пачынае пісаць раман «Дэні Дзюваль» (Denis Duval, няскончаны, выдадзены пасьмяротна ў 1964 г.).
  • 24 сьнежня 1863 — Тэкерэй памірае ў Лёндане.

Ўільям Тэкерэй вядомы як найвыдатнейшы рэаліст і сатырык свайго часу, які разьвіў рэалістычныя традыцыі, закладзеныя яго папярэднікамі веку Асьветніцтва. Рэзкая крытыка снабізму і сатыра яго твораў балюча біла па амбіцыях снобаў, хцівых да славы, вобразы якіх ён адлюстраваў у сваіх раманах.

  • «Раманы славутых аўтараў» (Novels by Eminent Hands, 1839—1847)
  • «Кацярына» (Katherine, 1939—1940), авантурная аповесьць
  • «Успаміны Бары Ліндана» (The Luck of Barry Lyndon, або Memoirs of Barry Lyndon, Esq., 1839—1840)
  • «Парыскія нарысы» (The Paris Sketchbook, 1840)
  • «Ліставаньне Джэлаўплаша» (Jellowplush Correspondence, 1841), авантурная аповесьць
  • «Гісторыю Самюэля Цітмаша і Вялікага Дыяманта Хогарці» (The History of Mr Samuel Titmarsh and the Great Hoggarty Diamond, 1841), сатырычная аповесьць
  • «Нататкі Фіц-Будля» (Fitz-Boodl’s Confessions and Professions, 1842—1843), сатырычная аповесьць
  • «Ірляндзкія нарысы» (The Irich Sketch-book, 1843)
  • «Выкшталцова-банальная гісторыя» (A Shabby-Genteel Story, 1843), побытавы раман, няскончаны
  • «Дарожныя нататкі ад Корнхіла да Вялікага Каіра» (Notes of a Journey from Cornhill to Grand Cairo, 1846)
  • «Кніга снобаў» (The Book of Snobs, 1846—1848)
  • «Кірмаш пыхлівасьці» (Vanity Fair, 1847—1848), раман
  • «Пендэніс» (1848—1850), раман
  • «Рэбэка і Равэна» (Rebecca and Rowena, 1850), бурлескны канчатак «Айвэнга» Вальтэра Скота
  • «Гісторыя Генры Эсманда» (1852), раман
  • «Ангельскія гумарысты XVIII стагодзьдзя» (The English Humourists of the Eighteenth Century, 1853), зборнік лекцыяў
  • «Ньюкомы» (Newcomers, 1853—1855), раман
  • «Роза і пярсьцёнак» (1854), адна зь пяці «калядных кніг» Тэкерэя
  • «Віргінцы» (1857—1859), раман, працяг «Гісторыі Генры Эсманда»
  • «Удавец Ловел» (1860)
  • «Прыгоды Філіпа» (1861—1962), раман
  • «Алегарычныя нататкі» (1860—1863)
  • «Чатыры Георгі», (The Four Georges, 1861), зборнік лекцыяў
  • «Дэні Дзюваль» (1863), няскончаны раман, выдадзены пасьмяротна ў 1864 годзе
  1. ^ а б William Makepeace Thackeray (нід.)
  2. ^ а б William Makepeace Thackeray // Benezit Dictionary of Artists (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. ^ а б William Makepeace Thackeray // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  4. ^ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  5. ^ а б в г д е Kindred Britain
  6. ^ Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English (анг.): Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 907.
  7. ^ а б Lundy D. R. William Makepeace Thackeray // The Peerage (анг.)
  8. ^ Thackeray, William Makepeace // CONOR.SI