Іёвічы
Іёвічы[2] (таксама — Ёвічы[3]) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на захад ад ракі Случы, на поўдзень ад Залюцічаў, за 8 км на поўнач ад Леніна. Іёвічы ўваходзяць у склад Мілевіцкага сельсавету.
Іёвічы | |
трансьліт. Ijovičy | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жыткавіцкі |
Сельсавет: | Мілевіцкі |
Вышыня: | 139 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 35 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2353 |
Паштовы індэкс: | 247989 |
СААТА: | 3216824021 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°23′49″ пн. ш. 27°31′29″ у. д. / 52.39694° пн. ш. 27.52472° у. д.Каардынаты: 52°23′49″ пн. ш. 27°31′29″ у. д. / 52.39694° пн. ш. 27.52472° у. д. |
± Іёвічы |
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Ленінскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[3].
З 12 кастрычніка 1940 году ўваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавету Ленінскага (з 20 студзеня 1960 году — Старобінскага, з 11 красавіка 1960 году — Жыткавіцкага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай, з 11 красавіка 1960 году — Гомельскай) вобласьці[4].
У актах дзяржаўнай камісіі па расьсьледаваньні злачынстваў, учыненых нямецкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі, датаваных сьнежнем 1944 году, ёсьць зьвесткі: «Вёска Іёвічы Ленінскага раёну. Двароў да вайны 46, насельніцтва 276 чалавек. Зьнішчана двароў 46, загінула людзей 78». Між тым па ўдакладненых зьвестках загінула больш вяскоўцаў: 6 чалавек у партызанскіх атрадах, 15 расстраляна, 74 спалена жывымі.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 3 траўня 1896 году — 15 двароў, 129 жыхароў (65 жанчын, 64 мужчыны)
- XX стагодзьдзе: 1908 год — вёска: 137 жыхароў; 1940 год — вёска: 46 двароў, 276 жыхароў; 1994 год — вёска: 45 двароў, 86 жыхароў; 1999 год — 56 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 51 жыхар, 31 двар[3]; 2009 год — 35 жыхароў[5]; 2018 год — 35 жыхароў, 16 двароў[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Сацыяльна-дэмаграфічная карта Мілевіцкага сельсавету па стане на 1 студзеня 2018 году (рас.) / Афіцыйны сайт Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэту
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 179
- ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 493
- ^ Милевичский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ Перапіс 2009 году
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 493-494