Ірэн Жаліё-Кюры
Ірэ́н Жаліё-Кюры́ (па-француску: Irène Joliot-Curie; 12 верасьня 1897, Парыж, Францыя — 17 сакавіка 1956, Парыж, 4 акруга) — адна з найбуйнейшых навукоўцаў 20 стагодзьдзя ў вобласьці радыёхіміі і ядзернай фізыкі.
Ірэн Жаліё-Кюры | |
Irène Joliot-Curie | |
![]() | |
Нарадзілася |
12 верасьня 1897[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13][14] Парыж, Францыя |
---|---|
Памерла |
17 сакавіка 1956[15][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13][14] (58 гадоў) Парыж |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | Інстытут раду |
Альма-матэр | Факультэт навук Парыжа |
Навуковы кіраўнік | Поль Ленжэвэн |
Вядомая як | дасьледчыца штучнай радыёактыўнасьці |
Узнагароды і прэміі | Нобэлеўская прэмія ў галіне хіміі (1935) |
Бацькі Ірэн П’ер Кюры і Марыя Складоўская-Кюры — слынныя фізыкі, першаадкрывальнікі раду, заснавальнікі навуковай школы. Ірэн і яе муж Фрэдэрык Жаліё-Кюры таксама належаць да гэтай школы. Калі Ірэн было 8 гадоў, яе бацька загінуў. Пазьней Марыя Складоўская-Кюры пісала пра гэтую падзею ў кароткай біяграфіі П’ера Кюры наступным чынам:
![]() |
Ён быў адданым і пяшчотным бацькам для сваіх дзяцей, аднак дочкі бялі ў той час яшчэ задужа малымі, каб зразумець няшчасьце, якое на нас абрынулася. Іх дзядуля і я, аб'яднаўшыся ў нашым агульным горы, зрабілі ўсё, што маглі, каб іх дзяцінства не было занадта засмучана. | ![]() |
Дарэктарамі дзяцінства Ірэн і яе малодшай сястры Эвы былі маці і дзед, бацька П’ера Кюры, доктар Эжэн Кюры, лекар, удзельнік Парыскай камуны.
Марыя Кюры зь дзяцінства разьвівала ў Ірэн цікаўнасьць і страсьць да навукі. Адукацыя Ірэн пачалася незвычайна: Марыя Кюры і яе самыя блізкія сябры самі арганізавалі школу для сваіх дзяцей, аднагодкаў Ірэн. Дзесяць дзяцей займаліся фізыкай у Парыскай школе фізыкі ў Марыі Кюры, хіміяй у лябараторыі Сарбоны пад кіраўніцтвам Жана Пэрына, слухалі матэматыку ў Поля Ленжэвэна, а таксама навучаліся літаратуры, гісторыі, прыродазнаўству, лепцы, малюнку, шыцьцю і агародніцтву. Натуральна, што такія вахавальнікі здолелі зь дзяцінства разьвіць багатыя здольнасьці Ірэн Кюры. Пасьля некалькіх гадоў заняткаў у гэтай «школе» Ірэн Кюры паступіла ў каледж, каб падрыхтавацца да іспыту на ступень бакаляўра.
Марыя Кюры клапацілася таксама пра спартовае выхаваньне дачок. Ірэн Кюры ўсё жыцьцё была выдатнай плаўчыхай, нестамляльным хадаком па горах і выдатнай лыжніцай. Сябры яе цёпла ўспамінаюць таксама, як Ірэн і Фрэдэрык Жаліё-Кюры тэнчылі разам з рыбакамі Брэтані ці пелі зь імі народныя песьні. Пра тое, наколькі шырокім была кола інтарэсаў Ірэн Кюры, сьведчыць, тое, што ў газэце «Лэтр Франсэз» (па-француску: Les Lettres Françaises) былі апублікаваныя пераклады паэм Рэд’ярда Кіплінга, зробленыя ёю.
Улетку 1914 году быў скончаны новы будынак лябараторыі Марыю Кюры, які будаваўся некалькі гадоў. Але ў гэты час пачалася Першая сусьветная вайна, і Марыя Кюры засталася без супрацоўнікаў, з адным лябарантам. Каб ажыцьцявіць пераезд, Марыя паклікала на дапамогу Ірэн, якая скончвала тады падрыхтоўку да іспыту на ступень бакаляўра. Дзяўчынка перанасіла прылады і манціравала іх зноў, дапамагала разьбіраць бібліятэку і кавалкі радыёактыўных мінэралаў. Так пачалася яе праца ў інстытуце раду.
У гады Першай Сусьветнай вайны Марыя Кюры аддала ўвесь свой талент справе дапамогі параненым. Яна сканструявала першы рухомы рэнтгенаўскі кабінэт, сама аб’язджала зь ім шпіталі і санітарныя пасты на франтах і абслугоўвала мэдычнай дапамогай параненых, будучы адначасова і шафёрам, і рэнтгенатэхнікам, і інструктарам. Ірэн, якой тады толькі споўнілася 17 гадоў, суправаджала маці ў гэтых паездках, а потым пачала самастойна ўсталёўваць рэнтгенаўскую апаратуру ў палявых шпіталях і вучыць лекараў працы зь ёю. Пазьней, калі Марыя Кюры арганізавала ў сваёй лябараторыі школу рэнтгенатэхнікаў, Ірэн праводзіла ў ёй практычныя заняткі. Пасьля сканчэньня вайны Ірэн стала прэпаратарам у Інстытуце раду ў Парыжы ў лябараторыі Марыі Кюры. У 1925 годзе яна выдатна абараніла доктарскую дысэртацыю, прысьвечаную вывучэньню альфа-промняў палёну.
У 1926 годзе Ірэн Кюры выйшла замуж за лябаранта Інстытуту раду Фрэдэрыка Жаліё. Ад гэтага часу сумеснае жыцьцё, навуковая і грамадзкая праца Фрэдэрыка і Ірэн Жаліё-Кюры зьвязаная гэтаксама непарыўна і непадзельна, як былі зьвязаныя паміж сабой П’ер і Марыя Кюры. Ірэн Кюры нарадзіла дваіх дзяцей — дачку Элен і сына П’ера.
За сваё жыцьцё Ірэн Жаліё-Кюры апублікавала 54 навуковых працы, большасьць зь якіх выкананая і апублікаваная ёю разам з Фрэдэрыкам Жаліё-Кюры.
З раньніх прац Ірэн Кюры асабліва вядома дасьледаваньне хуткасьцей альфа-выпраменьваньня палёну, якое было праведзена ёю ў 1925 годзе выкшталцоным мэтадам адначасовага назіраньня вельмі вялікай колькасьці трэкаў альфа-часьціц ў камэры Вілсана. Яна правяла таксама істотную статыстыку адхіленьняў прабегаў ад сярэдняга і дала ёй тэарэтычнае тлумачэньне. Гэты мэтад выкарыстоўваўся потым неаднаразова для выяўленьня прамянёў з даўгім прабегам. Пачынаючы з 1928 году, Ірэн Кюры разам з Фрэдэрыкам Жаліё пачала сыстэматычнае вывучэньне ядравых рэакцый, якія адбываюцца пры апрамяненьні ядраў лёгкіх элемэнтаў альфа-прамянямі палёну. Гэтыя працы прывялі іх да выдатных навуковых адкрыцьцяў[16]. У 1938 годзе дасьледавала дзеяньне нэўтронаў на цяжкія элемэнты, што стала важным крокам да адкрыцьця дзяленьня ўрану.
У 1935 годзе ўзнагароджаная Нобэлеўскай прэміяй ў галіне хіміі з Фрэдэрыкам Жаліё-Кюры за сынтэз новых радыёактыўных элемэнтаў[17]. Афіцэр Ордэна Ганаровага легіёну.
Памерла 17 сакавіка 1956 году ў Парыжы ад вострага леўкозу.
Навуковыя працыРэдагаваць
- Production artificielle d'éléments radioactifs. Preuve chimique de la transmutation des éléments // J. phys. radium. — 1934. — № 5.4. — С. 153-156.
ВыслоўіРэдагаваць
Зь дзяцінства ў мяне заўсёды быў намер займацца навуковай працай з маёй маці ў яе лябараторыі, так што сталася цалкам натуральным, што я пачала працаваць у яе лябараторыі» (1955 год) | ||
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119054450 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834.
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б filmportal.de — 2005.
- ^ а б KNAW Past Members
- ^ а б FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank
- ^ а б Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б GeneaStar
- ^ а б Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ а б Proleksis enciklopedija — 2009.
- ^ а б Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ Жолио-Кюри Ирен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ М. П. Шаскольская. Ірэн Жаліё-Кюры = Ирен Жолио-Кюри // Успехи физических наук. — 1956. — В. 4. — Т. LIX. — С. 583-585.
- ^ The Nobel Prize in Chemistry 1935. The Nobel Foundation.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ірэн Жаліё-Кюры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў