Паўднёвы Емэн

колішняя дзяржава ў Заходняй Азіі

Паўднёвы Е́мэн (па-арабску: اليمن الجنوبي‎, al-Yaman al-Janūbī}}), афіцыйная назва Народна-дэмакратычная рэспубліка Емэну (па-арабску: جمهورية اليمن الديمقراطية الشعبية, Jumhūriyat al-Yaman ad-Dīmuqrāṭīyah ash-Sha'bīyah‎), скарочаная Дэмакратычны Емэн (اليمن الديمقراطي, al-Yaman ad-Dīmuqrāṭīyy) — адзіная арабская камуністычная дзяржава, якая існавала ў 1967—1990 роках. Уключала паўднёвыя і ўсходнія губэрні сучаснай Рэспублікі Емэну. Межавала на паўночным захадзе з Паўночным Емэнам, на поўначы з Саудаўскай Арабіяй, на ўсходзе з Аманам.

Колішняя дзяржава
Народна-дэмакратычная рэспубліка Емэну
араб. جمهورية اليمن الجنوبية الشعبية
جمهورية اليمن الديمقراطية الشعبية
Сьцяг Паўднёвага Емэну Герб Паўднёвага Емэну
Дэвіз وحدة ، حرية ، إشتراكية
Адзінства, свабода, сацыялізм
Гімн
النشيد الوطني لجمهورية اليمن الديمقراطية الشعبية
An-Našid al-Waṭane al-Jomhuriyat al-Yaman ad-Dimoqrâṭiya aš-Šaʿbiya
Дзяржаўны гімн Народна-дэмакратычнай рэспублікі Емэну

На мапе Сярэдняга Ўсходу

На глёбусе
1967—1990
Кароткая назва ج ي د ش
Сталіца Адэн
Найбуйнейшы горад сталіца
Афіцыйная мова арабская
Афіцыйная рэлігія іслам
Форма ўраду унітарная марксісцка-ленінская аднапартыйная сацыялістычная рэспубліка
Заканадаўчы орган Вярхоўная народная рада
Сябра ў Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў
Плошча 360 133 км²
Насельніцтва 2 200 000 чал.
Валюта паўднёваемэнскі дынар
Кіраўніцтва дзяржавы
Генэральны сакратар
Прэзыдэнт
Прэм’ер-міністар
Гісторыя
30 лістапада 1967 Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі
14 December 1967 Сяброўства ў ААН
22 чэрвеня 1969 Папраўленчы крок
31 кастрычніка 1978 Прыняцьце канстытуцыі
22 траўня 1990 Аб’яднаньне
Наступнік:
Емэн

У XIX стагодзьдзі гэтая тэрыторыя ўвайшла ў Адэнскі пратэктарат і Адэнскую калёнію Вялікай Брытаніі. Пасьля падзеньня пратэктарату ў калёніі ў 1963 року пачалося змаганьне супраць брытанскага панаваньня. 30 лістапада 1967 замест брытанскіх Фэдэрацыі Паўднёвай Арабіі ды Пратэктарату Паўднёвай Арабіі была абвешчаная Народная рэспубліка Паўднёвага Емэну, пазьней пераназваная ў Народна-дэмакратычную Рэспубліку Емэну. У 1986 року краіна была ўцягнутая ў кароткатрывалую грамадзянскую вайну. 22 траўня 1990 Паўднёвы і Паўночны Емэны аб’ядналіся ў сучасную Рэспубліку Емэну.