Каардынаты: 52°24′55″ пн. ш. 31°0′19″ у. д. / 52.41528° пн. ш. 31.00528° у. д. / 52.41528; 31.00528

Інстытут лесу — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), заснаваная ў лістападзе 1930 году ў Гомлі.

Інстытут лесу
Папярэднік лясны аддзел БелНДІ сельскай і лясной гаспадаркі
Дата ўтварэньня 13 лістапада 1930 (94 гады таму)
Тып навуковая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта павышэньне прадукцыйнасьці лясоў
Штаб-кватэра Гомель, Цэнтральны раён, вул. Пралетарская, д. 71
Афіцыйныя мовы расейская
Кіраўнік Аляксандар Кавалевіч
Намесьнік па навуковай працы Уладзімер Вусеня
Намесьнік па інавацыйнай працы Ягор Чурыла
Навуковы сакратар Іван Бардок
Матчына кампанія Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Зьвязаныя кампаніі Дзьвінская, Жорнаўская і Каранёўская экспэрымэнтальныя лясныя базы
Сайт forinst.basnet.by

На 2019 год Інстытут лесу ўваходзіў ў склад Аддзяленьня біялягічных навук НАНБ. У асьпірантуру набіралі па 3 спэцыяльнасьцях: 1) лясныя культуры (сэлекцыя, насеньняводзтва); 2) лесазнаўства (лесаводзтва, лесаўпарадкаваньне і лясная таксацыя); 3) агралесамэліярацыя (ахоўнае лесаразьвядзеньне і азеляненьне паселішчаў, барацьба зь ляснымі пажарамі). У дактарантуру набіралі па спэцыяльнасьці лесазнаўства. Інстытут аказваў паслугі: 1) замеру радыяактыўнага забруджваньня глебы і вырабаў лясной гаспадаркі, харчаваньня і лекавай сыравіны, сельскагаспадарчых кармоў; 2) ацэнкі заканадаўства ў галіне лясной гаспадаркі, экалёгіі і прыродакарыстаньня[1].

Падразьдзяленьні

рэдагаваць

На 2019 год Інстытут лесу ўлучаў:

  • 5 лябараторыяў — 1) лесазнаўства і кіраваньня лясамі, 2) лясной сэлекцыі і насеньняводзтва, 3) праблемаў аднаўленьня, абароны і аховы лясоў, 4) генэтыкі і біятэхналёгіі, харчовых і лекавых рэсурсаў лесу, 5) праблемаў глебазнаўства і рэабілітацыі антрапагенных парушаных лясных земляў[1];
  • 3 экспэрымэнтальныя лясныя базы — Дзьвінская (пасёлак Падсьвільле, Глыбоцкі раён), Жорнаўская (Асіпавічы, Магілёўская вобласьць) і Каранёўская (Гомельскі раён)[2].

Мінуўшчына

рэдагаваць

13 лістапада 1930 году ў Гомлі (Беларуская ССР) заснавалі Інстытут лесу на аснове ляснога аддзелу Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі, а таксама Цэнтральнай лясной досьледнай станцыі. У 1933 годзе яго перайменавалі ў БелНДІ лясной гаспадаркі. У 1944 годзе пры інстытуце запрацавала асьпірантура. За савецкім часам у інстытуце працавалі акадэмікі Анатоль Жукаў(be), Павал Рагавы(be), Вячаслаў Пераход, Уладзімер Шкатэлаў і Іван Юркевіч[3].

У 1992 годзе назву зьмянілі на Інстытут лесу. У 1996 годзе стварылі дактарантуру. На 1998 годзе Інстытут лесу меў 8 лябараторыяў: 1) аднаўленьня харчовых рэсурсаў лесу, 2) лесааднаўленьня, 3) генэтыкі лесу, 4) лясной сэлекцыі і насеньняводзтва, 5) аховы і абароны лесу, 6) праблемаў лесазнаўства і кіраваньня ляснымі рэсурсамі, 7) лясной экалёгіі і глебазнаўства, 8) радыяцыйнага лесаводзтва. Пры інстытуце працавала 6 сэктараў: 1) экалёгіі вусякоў і біялягічнай абароны лесу, 2) лясной мікалёгіі, 3) біярэгуляваньня вырошчаваньня пасадачнага матэрыялу, 4) лясной радыялёгіі, 5) радыялягічнага мадэляваньня лясных экасыстэмаў, 6) хімічных дасьледаваньняў глебаў і расьлінаў. Асноўнымі кірункамі дасьледаваньняў былі: шматмэтавае лесакарыстаньне, павышэньне лесапрадукцыйнасьці, чалавечае ўзьдзеяньне на лясныя біяцэнозы, зьмяншэньне наступстваў радыяцыйнага забруджваньня на лясныя экасыстэмы. У Інстытуце лесу распрацавалі заканадаўства для лясной гаспадаркі. Правялі вырошчваньне дрэваў з вызначаным назапашваньнем радыёнуклідаў. У інстытуце працавалі акадэмік Віктар Іпацьеў, сябар-карэспандэнт Рыгор Ганчарэнка і 6 дактароў навук[3].

Кіраўнікі

рэдагаваць
  1. ^ а б Арганізацыі Аддзяленьня біялягічных навук (Інстытут лесу) // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 4 лютага 2019 г. Праверана 7 лютага 2019 г.
  2. ^ Аддзяленьне біялягічных навук // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 4 лютага 2019 г. Праверана 10 лютага 2019 г.
  3. ^ а б Уладзімер Багінскі. Інстытут лесу // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 7. — С. 268. — 608 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць