Вуліца Пралетарская (Гомель)

вуліца Гомля

Вуліца Пралетарская (былая Фэльдмаршалаўская) — вуліца ў цэнтральнай частцы гораду Гомля. Працягласьць 1150 м, ад Пляца Леніна да вуліцы Фрунзэ.

Пралетарская
Вуліца
Агульная інфармацыя
Раён гораду
Былыя назвы Фэльдмаршалаўская
Даўжыня 1150 м
Аўтобусныя маршруты 4, 18, 31
Вуліца Пралетарская ў Вікісховішчы

Гістарычныя назвы

рэдагаваць

Гістарычная назва — Фэльдмаршалаўская, дадзена ў гонар аднаго з былых уладальнікаў Гомля, фэльдмаршала П. А. Румянцава-Задунайскага. У 1920-я гады была перайначана савецкай уладай у гонар пралетарыяту. Сучаснае аблічча вуліцы фармавалася ў 1960—1970-я гады.

Перасякае вуліцы

рэдагаваць
 
Навукова-дасьледчы інстытут лясной гаспадаркі

Гісторыя

рэдагаваць

Адна з найстарэйшых вуліц гораду (на мапах зьяўляецца з пачатку 19 стагодзьдзя). Зьяўлялася простым працягам вуліцы Румянцаўскай (цяпер Савецкая), цэнтрам так званай Спасавай слабады (стараабрадзкага селішча, якое ўзьнікла ў канцы 17 ст.) і часткі Кагальнага рва (гістарычны раён гораду Гомля). У забудове пераважалі 1- і 2-павярховыя цагляныя і драўляныя хаты сядзібнага тыпу. На вуліцы разьмяшчаліся лакавы завод, чыгуналіцейная, кравецкая і карэтная майстэрні, крамы, цэнтральныя гарадзкія публічныя лазьні, дзіцячы прытулак княгіні Паскевіч, царкоўна-прыхадзкая вучэльня, стараабрадзкая царква (званіца захавалася ў двары адміністрацыйных будынкаў). Значэньне вуліцы ўзрасло з узьвядзеньнем новага моста праз раку Сож. Забудова прадстаўленая ў асноўным жылымі 1- і 2-павярховымі дамамі. Пры будоўлі вуліца падзяліла былое рэчышча Гамяюку на дзьве часткі (сучасныя назвы Лебядзіная сажалка і Кагальны роў).

На вуліцы разьмешчаныя

рэдагаваць
  • Пэдагагічная вучэльня
  • Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
  • Абласны камітэт Чырвонага Крыжа
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  313Г000056