Ільля Джугір
Ільля Джугір (нарадзіўся 11 лютага 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Аўтазаводзец-Трактар».
Ільля Джугір | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 лютага 1999[1] (25 гадоў) | |
Рост | 187 см[2] | |
Вага | 74 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Колас Ігумен[d] | |
Нумар | 19 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2019 | Тарпэда-БелАЗ | 1 (0) |
2018 | → Мікашэвічы | 11 (1) |
2019 | → Крумкачы | 10 (1) |
2020 | Ворша | 19 (1) |
2021 | Кронан[d] | 1 (0) |
2022—2023 | Жодзін-Паўднёвы | 53 (2) |
2024 | Аўтазаводзец-Трактар[d] | |
2024— | Колас Ігумен[d] | 7 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». У 2016 годзе далучыўся да дублюючага складу клюбу, а ў лістападзе таго ж году склаў з клюбам доўгатэрміновую дамову. У 2017 годзе галоўны трэнэр жодзінцаў Ігар Крывушэнка запрасіў гульца да галоўнай каманды. Запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе 16 верасьня 2017 году ў матчы супраць «Крумкачоў», які стаў адзіным у складзе клюбу ў найвышэйшым дывізіёне.
У жніўні 2018 году аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту» да канца сэзону[3]. Першы свой матч згуляў супраць бабруйскай «Белшыны». Хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. У сакавіку 2019 году аддадзены ў арэнду НФК[4]. У жніўні 2019 году вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ» з арэнды[5]. У красавіку 2020 году прыяднаўся да «Воршы», у складзе якой дэбютаваў 18 красавіка ў матчы супраць «Ліды».
У 2021 годзе згуляў толькі адзін матч у складзе спаўпецкага «Кронану». У 2022 годзе далучыўся да другалігавага клюбу «Жодзін-Паўднёвы», дзе стаў ключавым гульцом клюба. У лютым 2023 году працягнуў супрацу з клюбам, які прасунуўся ў Першую лігу. Цягам усяго сэзону футбаліст выступаў у клюбе ў ролі ключавога гульца пачатковага складу. З улікам ліквідацыі клюбу ў лютым 2024 году футбаліст далучыўся да сталічнага «Аўтазаводца-Трактара».
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Тарпэда-БелАЗ | 2017 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
Граніт | 2018 | Першая ліга | 11 | 1 |
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)