Ілава (Менская вобласьць)
І́лава[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавету.
Ілава | |
трансьліт. Ilava | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Будслаўскі |
Насельніцтва: | 133 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222374 |
СААТА: | 6240806031 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°49′41.99″ пн. ш. 27°27′16.99″ у. д. / 54.8283306° пн. ш. 27.4547194° у. д.Каардынаты: 54°49′41.99″ пн. ш. 27°27′16.99″ у. д. / 54.8283306° пн. ш. 27.4547194° у. д. |
± Ілава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню згадваецца ў 1547 годзе як паселішча путных слуг маёнтку Ваўкалаты князя слуцкага Юрыя Алелькавіча, які скардзіўся, што ўраднік маёнтку Параф’янава Станіслаў Батагоўскі ўчыніў напад на дамы яго путных слуг, пабіў і параніў іх[2].
У 1668 годзе фальварак Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва, шляхецкая ўласнасьць, у 1712 годзе фальварак. У 1885 годзе маёнтак Будслаўскай воласьці Вілейскага павету Віленскай губэрні з вінакурняй. У 1904 годзе ў маёнтку 41 жыхар, ва ўладаньні памешчыка Акушкі.
У 1921 годзе фальварак Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польшчы.
З 12.10.1940 году ў Будслаўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 23.05.1952 г. да 27.03.1959 г. у Вераб’ёўскім сельсавеце[3], з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне.
З 1948 года працуе спіртзавод. З 1965 года вёска ў складзе саўгасу «Будслаўскі» (цэнтр — вёска Будслаў).
Насельніцтва
рэдагаваць- 1904 год — 41 жыхар
- 1931 год — 64 жыхары
- 1960 год — 231 жыхар
- 1997 год — 63 двары, 375 жыхароў
- 2009 год — 133 чалавекі[4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 29 (1546—1547). Lietuvos istorijos institutos. Vilnius, 2016. — старонка 129.
- ^ Пастанова выканкаму Маладзечанскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі