Путны баярын
Путны баярын (ад усходнесл. путь — карысьць, набытак, маёмасьць) — адміністрацыйная пасада на землях Русі ў сярэднявеччы; кіраўнік пуця́. У ранейшым сярэднявеччы путныя баяры належалі да вярхоў фэадальнага грамадзтва.
Пасада ўваходзіла ў дварцовую сыстэму кіраваньня, пры якой у склад двара (дварца) уваходзілі дварцовыя пуці́ пад кіраўніцтвам путных баяраў. Існавалі такія пуці, як сакольнічы, канюшы, стольнічы, чашнічы. Да пуцёў прыпісваліся, і імі кіраваліся, пэўныя землі і вёскі.
Літаратура
рэдагаваць- История Государства и права России: Учебник для вузов / Под ред. С. А. Чибиряева. — М., 1998. — 528 с.