Ігнат Здановіч
Ігна́т Алякса́ндравіч Здано́віч (13 студзеня [ст. ст. 1 студзеня] 1841, Вільня, Расейская імпэрыя — 2 студзеня [ст. ст. 21 сьнежня 1863] 1864, Вільня, Расейская імпэрыя) — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864, публіцыст.
Ігнат Аляксандравіч Здановіч | |
Род дзейнасьці | публіцыст |
---|---|
Дата нараджэньня | 13 студзеня 1841 |
Месца нараджэньня | Вільня |
Дата сьмерці | 2 студзеня 1864 |
Месца сьмерці | Вільня |
Прычына сьмерці | павешаньне[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | публіцыст, аўтар, скарбнік |
Бацька | Аляксандар Здановіч |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Здановіч.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСын Аляксандра Здановіча, шляхціч Віленскай губэрні. Скончыў Віленскую гімназію. У 1858—1862 вучыўся ў Пецярбурскім унівэрсытэце, які скончыў са званьнем кандыдата матэматыкі, пасьля працягнуў навучаньне ў Бэрлінскім унівэрсытэце. Зьбіраў успаміны і зьвесткі пра філяматаў і філярэтаў, у 1860 у Парыжы выдаў брашуру «Ўспамін пра філяматаў і філярэтаў». У лютым 1863 вярнуўся ў Вільню, далучыўся да паўстанцкай арганізацыі; быў яе касірам. Са жніўня 1863 року паўстанцкі начальнік Вільні. Арыштаваны царскімі ўладамі 26 верасьня 1863. Публічна павешаны 21 сьнежня 1863 року на Лукіскай плошчы ў Вільні.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Pamiętnik o filmatach i filaretach. — Księgarnia Luxemburgska, 1867. — 28 с.
Літаратура
рэдагаваць- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Кісялёў Г. Героі і музы: Гіст.-літ. нарысы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1982. — 255 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Ehrenkreutzówna, Emilja. Ignacy Zdanowicz - kasjer i naczelnik powstańczy Wilna (rok 1863) // Ateneum Wileńskie. — 1933. — Т. 8.
- Nowy Korbut(pl), t. 9.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьІгнат Здановіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў