Іванкі (Менская вобласьць)

(Перанакіравана з «Іванкі (Мядзельскі раён)»)

Іванкі́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавету.

Іванкі
трансьліт. Ivanki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Занарацкі
Насельніцтва: 22 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222382
СААТА: 6240855036
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°44′11.00″ пн. ш. 26°36′20.99″ у. д. / 54.7363889° пн. ш. 26.6058306° у. д. / 54.7363889; 26.6058306Каардынаты: 54°44′11.00″ пн. ш. 26°36′20.99″ у. д. / 54.7363889° пн. ш. 26.6058306° у. д. / 54.7363889; 26.6058306
Іванкі на мапе Беларусі ±
Іванкі
Іванкі
Іванкі
Іванкі
Іванкі
Іванкі

Гісторыя

рэдагаваць

У 19 стагодзьдзі — маёнткі Іванкі і Дваржэц Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, ўласнасьць памешчыка Урбановіча, 10 двароў, 28 душ прыгонных сялян мужчынскага полу. У 1904 г. вёска Шэметаўскай воласьці Сьвянцянскага павету, 177 жыхароў.

З 12.10.1940 г. у Сырмескім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці.

У 1949 годзе вяскоўцы стварылі калгас імя М. Горкага, у 1952—1954 гг. вёска — цэнтар узбуйненага калгасу імя М. Горкага, з 06.03.1954 г. — у складзе сучаснага калгасу з той жа назвай (цэнтар — вёска Буйкі).

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Сырмескага сельсавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1960 год — 113 жыхароў
  • 1997 год — 19 двароў, 42 жыхары
  • 2009 год — 22 чалавекі[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі