Камуністычная партыя Славаччыны

Камуністы́чная па́ртыя Слава́ччыны (па-славацку: Komunistická strana Slovenska) — камуністычная партыя ў Славаччыне, якая існуе з 1992 году.

Камуністычная партыя Славаччыны
Komunistická strana Slovenska
Лідэр партыі Ёзэф Грдлічка
Дата заснаваньня 1992
Штаб-кватэра Hattalova 12A 831 03
Браціслава
Ідэалёгія камунізм, марксізм-ленінізм
Моладзевая арганізацыя Саюз сацыялистычнай моладзі Славаччыны
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
0 / 13
· Нацыянальная рада
0 / 150
Орган партыйнага друку Kroky
Афіцыйны сайт www.kss.sk

Партыя створаная 29 жніўня 1992 году ў выніку зьліцьця Камуністычнай партыі Славаччыны — 91 і Саюзу камуністаў Славаччыны, кожная зь якіх была ўтворана выйшлымі з колішняй Камуністычнай партыі празь нязгоду зь пераўтварэньнем яе ў Партыю дэмакратычнай левай.

КПС зьяўляецца назіральнікам у Партыі эўрапейскіх левых.

Мае моладзевую арганізацыю — Саюз сацыялістычнай моладзі Славаччыны.

Старшыні партыіРэдагаваць

  • 19921998 Уладзімер Дзяда
  • 19982006 Ёзэф Шэўц
  • 2006 Уладзімер Дзяда (в.а.)
  • з 2006 Ёзэф Грдлічка

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць