Уладзімір Мэч’яр

чэхаславацкі і славацкі палітык

Ула́дзімір Мэ́ч’яр (па-славацку: Vladimír Mečiar; нарадзіўся 26 ліпеня 1942 году, Зволен, Славацкая рэспубліка) — славацкі палітык і дзяржаўны дзяяч. Скончыў юрыдычны факультэт Браціслаўскага ўнівэрсытэту імя Коменскага. Працаваў у моладзевым згуртаваньні. У 1990 годзе абраны дэпутатам Фэдэральнага сходу Чэхаславаччыны. Лідэр Народнай партыі — Рух за дэмакратычную Славаччыну, у пэрыяд 1990—1998 гадоў тройчы займаў пост прэм’ер-міністра Славаччыны, двойчы займаў пост выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта Славаччыны.

Уладзімір Мэч’яр
па-славацку: Vladimír Mečiar
Прэм’ер-міністар Славацкай сацыялістычнай рэспублікі
27 чэрвеня 1990 — 6 траўня 1991
Папярэднік Мілан Чыч
Наступнік Ян Чарнагурскі
Прэм’ер-міністар Славацкай рэспублікі
24 чэрвеня 1992 — 31 сьнежня 1992
Папярэднік Ян Чарнагурскі
Наступнік ён жа, толькі як прэм’ер незалежнай Славаччыны
1-ы Прэм’ер-міністар Славаччыны
1 студзеня 1993 — 14 сакавіка 1994
Наступнік Ёзэф Мораўчык
3-і Прэм’ер-міністар Славаччыны
13 сьнежня 1994 — 29 кастрычніка 1998
Папярэднік Ёзэф Мораўчык
Наступнік Мікулаш Дзурында
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся26 ліпеня 1942 (82 гады)
Зволен, Славацкая рэспубліка
ПартыяНародная партыя — Рух за дэмакратычную Славаччыну
АдукацыяБраціслаўскі ўнівэрсытэт імя Коменскага, юрыдычны факультэт
Сужэнец Маргарыта Мэч’яр
Узнагароды

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Уладзімір Мэч’ярсховішча мультымэдыйных матэрыялаў