Івэта Радзічава
І́вэта Ра́дзічава (па-славацку: Iveta Radičová), пры нараджэньні Ка́раф’ятава (славац. Karafiátová; нар. 7 сьнежня 1956, Браціслава, ЧССР) — славацкая навуковец-сацыёляг, палітык. Прэм’ер-міністарка (2010—2012), міністарка працы (2005—2006). Кандыдатка ў прэзыдэнты на выбарах 2009 году.
Івэта Радзічава | |
Iveta Radičová | |
Саміт ЭНП у кастрычніку 2010 | |
6-ы Прэм’ер-міністар Славаччыны | |
---|---|
8 ліпеня 2010 — 4 красавіка 2012 | |
Прэзыдэнт: | Іван Гашпаравіч |
Папярэднік: | Робэрт Фіца |
Наступнік: | Робэрт Фіца |
дэпутатка Нацыянальнай рады | |
8 ліпеня 2006 — 24 красавіка 2009 | |
Міністарка працы Славаччыны | |
17 кастрычніка 2005 — 4 ліпеня 2006 | |
Прэм’ер-міністар: | Мікулаш Дзурында |
Папярэднік: | Людавіт Канік |
Наступнік: | Вера Томанава |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
7 сьнежня 1956 (68 гадоў) Браціслава, Чэхаславаччына |
Партыя: |
СДХУ — ДП (2006—2012) ГСГ (1990—1992) |
Сужэнец: | Стана Радзіч (1980—2005) |
Дзеці: | Эва |
Адукацыя: |
Браціслаўскі ўнівэрсытэт імя Коменскага Оксфардзкі ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьАсабістае жыцьцё
рэдагавацьІвэта Караф’ятава нарадзілася 1 сьнежня 1956 году ў славацка-польскай сям’і ў Браціславе.
У шлюбе з славацкім комікам і акторам Стана Радзічам (загінуў у 2005 року) мае дачку Эву. Жыве з дачкою і зяцем у Новай Дзедзінцы.
Акрамя роднай славацкай, Радзічава валодае ангельскай, нямецкай, польскай і расейскай мовамі[1].
Навуковая кар’ера
рэдагавацьІвэта Радзічава пачала сваю навуковую кар’еру з вывучэньня сацыялёгіі ў Браціслаўскім унівэрсытэце імя Коменскага (1975—1979). У 1981 годзе атрымала ступень доктара філязофіі. У 1979—1989 гг. працавала сацыёлягам у Акадэміі навук Славаччыны. У 1990 годзе праходзіла постдоктарскае навучаньне ў Оксфардзкім унівэрсытэце[2]. У 1990—1993 і 1997—2005 роках — выкладчыца катэдры сацыялёгіі філязофскага факультэту Ўнівэрсытэту Коменскага ў Браціславе[3]. У 1993—1997 — у Істрапалітанскім ўнівэрсытэце. Дацэнтка (1997), прафэсарка (2005).
У 1992 годзе ў Славаччыне Радзічава заснавала Цэнтар аналізу сацыяльнай палітыкі, адну зь першых грамадзкіх арганізацый у Славаччыне, і зьяўлялася выканаўчай дырэктаркай да 2005 году[3].
У 2005 годзе ад факультэта філязофіі Ўнівэрсытэту Коменскага атрымала званьне прафэсара сацыялёгіі, што зрабіла яе першай жанчынай у Славаччыне, якая атрымала гэтае званьне[3].
Палітычная кар’ера
рэдагавацьЯк шматлікія іншыя сацыёлягі, Івэта Радзічава ўдзельнічала ў стварэньні руху «Грамадзкасьць супраць гвалту» ў 1990 годзе і зьяўлялася ейнай прамоўцай да 1992 году[3]. У гэты ж час стаяла ля вытокаў заснаваньня славацкага аддзяленьня Грамадзянскай дэмакратычнай партыі і таксама бьла ейнай прамоўцай, але ў партыю не ўступала.
Пасьля перамогі на выбарах 1992 року ў Славаччыне нацыяналістычнага Руху за дэмакратычную Славаччыну Радзічава адышла ад палітычнай дзейнасьці на 13 гадоў.
У 2005 г. замяніла Людавіта Каніка на пасадзе міністрам працы, сацыяльных стасункаў і сям’і ў правацэнтрыскім урадзе прэм’ер-міністра Мікулаша Дзурынды. Па сканчэньні паўнамоцтваў ураду ўступіла ў лібэральна-кансэрватыўную партыю Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя, дзе неўзабаве заняла пасаду намесьніцы старшыні Мікулаша Дзурынды. Пазьней на парлямэнцкіх выбарах 2006 году Радзічава была абраная ў Парлямэнт Славаччыны[3], набраўшы найбольшую колькасьць галасоў сярод аднапартыйцаў.
Пасьля выбараў 2006 году СДХУ-ДП сышла ў апазыцыю. Радзічава працавала намесьніцай старшыні парлямэнцкага камітэту па пытаньнях сацыяльных стасункаў і жыльлёвага будаўніцтва[3].
У 2009 годзе Радзічава стала кандыдаткай на прэзыдэнцкія выбары як ад партыі, так і зборам подпісаў грамадзянаў. Ейнае вылучэньне падтрымалі таксама апазыцыйныя партыі Хрысьціянскі дэмакратычны рух, Партыя вугорскай кааліцыі і Грамадзянская кансэрватыўная партыя. У першым туры выбараў Радзічава набрала нечакана вялікі адсотак у 38,05% галасоў і выйшла ў другі тур з ужо дзейным прэзыдэнтам Славаччыны Іванам Гашпаравічам. У другім туры выбараў, які адбыўся 4 красавіка, Радзічава саступіла Гашпаравічу, атрымаўшы 44,47% галасоў. Яна стала першай жанчынай у гісторыі краіны, якая выйшла ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў[4].
Неўзабаве пасьля прэзыдэнцкіх выбараў раскрыўся факт галасаваньня Радзічавай на парлямэнцкай сэсіі за адсутную каляжанку[5]. 23 красавіка 2009 году Івэта Радзічава здала дэпутацкі мандат[6].
Прэм’ер-міністарка
рэдагавацьНапачатку 2010 году ўзначаліла партыйны сьпіс на парлямэнцкія выбары, абышоўшы ў ім колішняга міністра фінансаў Івана Міклаша.
На выбарах 12 чэрвеня 2010 СДХУ-ДП набрала 15,42% галасоў, далёка адстаўшы ад сацыял-дэмакратычнай партыі прэм’ер-міністра Робэрта Фіца Курс — сацыяльная дэмакратыя, якая атрымала 34,79% галасоў[7]. Тым ня менш, прыхільнікі кааліцыі Робэрта Фіца, нацыяналістычная Славацкая нацыянальная партыя і нацыянал-кансэрватыўная РЗДС, выступілі на выбарах вельмі слаба (РЗДС ня здолела атрымаць ніводнага месца ў парлямэнце). У выніку кааліцыя з чатырох апазыцыйных партыяў — лібэральная Свабода і салідарнасьць (SaS), Хрысьціянскі дэмакратычны рух (KDH), этнічная вугорская партыя Мост і партыя СДХУ-ДП дамагліся сфармаваць парлямэнцкую большасьць з 79 месцамі з 150 магчымых. Пасьля таго, як Фіца ня здолеў сфармаваць новы ўрад[8], прэзыдэнт Іван Гашпаравіч 23 чэрвеня прапанаваў гэтую магчымасьць Івэце Радзічавай як лідарцы найбуйнейшай апазыцыйнай партыі. 8 ліпеня 2010 яна стала першай прэм’ер-міністаркай краіны, утварыўшы кааліцыйны ўрад з вышэйпералічанымі партыямі.
3 траўня 2012 року выйшла з СДХУ-ДП[9].
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- 8 лютага 2012 году славацкі ўрад на чале з І. Радзічавай вылучыў беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру 2012 году[10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Členovia formujúcej sa vlády prijali koaličnú zmluvu (славацк.). SME (23 чэрвеня 2010). Праверана 24 сакавіка 2021 г.
- ^ Životopis (славацк.). Iveta Radičová (2009). Праверана 23 сакавіка 2021 г. Архіўная копія ад 30 жніўня 2010 г.
- ^ а б в г д е Iveta Radičová (анг.) The Slovak Spectator Праверана 24 сакавіка 2021 г.
- ^ Fránek, Tomáš (5 красавіка 2009) Slovensko má prezidenta, znovu zvítězil Gašparovič (чэс.) Aktualne.cz Праверана 24 сакавіка 2021 г.
- ^ Havranová, Renata (23 красавіка 2009) Nová politická star Slovenska Radičová se po podvodu vzdala mandátu (чэс.). Hospodářské noviny. Праверана 24 сакавіка 2021 г.
- ^ Tódová, Monika (23 красавіка 2009) Radičová sa rozlúčila, aby sa mohla vrátiť (славацк.) SME Праверана 24 сакавіка 2021 г.
- ^ Prieskumy neodhadli prepad SMK a SNS (славацк.). SME (10 чэрвеня 2010). Праверана 24 сакавіка 2021 г.
- ^ Fico se pokusí sestavit vládu, nejspíš ale skončí v opozici (чэс.) iRozhlas Праверана 24 сакавіка 2021 г.
- ^ Expremiérka Radičová končí v politice, odešla ze své strany (чэс.) Denik.cz Праверана 24 сакавіка 2021 г.
- ^ Славацкі ўрад вылучыў Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію Культура. Радыё „Свабода“ (8 лютага 2012). Праверана 24 сакавіка 2021 г.