Павал Грушаўскі
Павал Грушаўскі (па-славацку: Pavol Hrušovský; 9 чэрвеня 1952, Велька Мана, Чэхаславаччына) — славацкі палітык, былы старшыня KDH, у 2002—2006 — сьпікер Народнай рады Славаччыны.
Павал Грушаўскі | |
3-і Сьпікер Народнай рады Славаччыны | |
---|---|
15 кастрычніка 2002 — 7 лютага 2006 | |
Папярэднік: | Ёзэф Мігаш |
Наступнік: | Бэла Бугар |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
9 чэрвеня 1952[1] (71 год) |
Памёр: |
9 чэрвеня 1952 (71 год) Велька Мана, Чэхаславаччына |
Партыя: | Хрысьціянскі дэмакратычны рух |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Біяграфія рэдагаваць
У 1978 скончыў факультэт права Браціслаўскага ўнівэрсытэту імя Коменскага. У 1989—1992 кіраваў прававым аддзелам кампаніі «Jednota SD» у Нітры. У 1992 стаў старшынёю раённай рады ў Нітры.
У 1990 абраны ў парлямэнт Чэхаславаччыны. З 1992 году дэпутат Народнай рады Славаччыны (пераабіраўся ў 1994, 1998, 2002, 2006, 2010). Пры правацэнтрысцкім урадзе служыў у якасьці віцэ-прэзыдэнта (1998—2002) і сьпікера парлямэнту (2002—2006). Быў чальцом сталай дэлегацыі Народнай рады да парлямэнцкай асамблеі Заходнеэўрапейскага зьвязу. У 2000—2009 — старышня партыі Хрысьціянскі дэмакратычны рух.
Крыніцы рэдагаваць
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Рэзюмэ на старонцы osobnosti.sk (славацк.)
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |