Sport frei

самотнік нямецкага выканаўцы Тыля Ліндэмана

«Sport frei» — трынаццаты[2] самотнік нямецкага мэталёвага NDH-гурта Till Lindemann. Выйшаў 27 кастрычніка 2023 году[3][4][5].

«Sport frei»
Вокладка самотніку «Sport frei». Till Lindemann. 2023.
Самотнік Till Lindemann
з альбому Zunge
Выдадзены27 кастрычніка 2023
Жанр(ы)Neue Deutsche Härte, рок-музыка
ЛэйблTill Lindemann[1]
Фарматзагрузка музыкі[d] і патокавая музыка[d]
Працягласьць4:12
Мованямецкая
Храналёгія самотнікаў Till Lindemann
«Lecker»
(NSL, 2023)
«Sport frei»
(2023)
«Entre dos tierras»
(2023)
Відэакліп
 Кліп да самотніка «Sport frei»

Назва рэдагаваць

Назва самотніка — «Sport frei» (зь ням. «вольны спорт») — была афіцыйным спартыўным прывітаньнем у НДР. Трэнэры казалі: «Мы вітаем вас у спорце…» а спартсмэны адказвалі: «…frei»[6].

Гэты выраз да гэтага часу выкарыстоўваецца ў былой Усходняй Нямеччыне[6].

Гісторыя рэдагаваць

Зьвесткі пра выхад новага самотніка зьявіліся 24 кастрычніка[7]. 24, 25 і 26 кастрычніка былі апублікаваныя тызеры да кліпу на самотнік[8][9][10].

Песьня заснаваная на асабістым досьведзе музыкі: Тыль Ліндэман прафэсійна займаўся плаваньнем зь 10 гадоў і езьдзіў на спаборніцтвы ў сацыялістычныя краіны. Ён удзельнічаў у чэмпіянаце Эўропы сярод юніёраў і быў кандыдатам у зборную для выступу на Алімпіядзе-80 у Маскве[11].

Кліп рэдагаваць

Кліп да песьні выйшаў а 18:00 27 кастрычніка паводле беларускага часу[12]. У кліпе Тыль выступае спартсмэнам, які нясе штангу й харчуецца толькі таблеткамі. Ён запальвае Алімпійскі агонь і сам запальваецца ад яго. У канцы кліпу лірычны герой бяжыць падпалены[13].

Рэжысэрам для відэа выступіў Ёрн Хайтман[5]. Таксама над кліпам працавалі пастаноўшчыкі-піратэхнікі Ванэса Ніколь Нойхаус і Карстэн Нікс. Падпаленым каскадэрам ёсьць сябар Ліндэмана — Хайка фон дэр Шліпэн.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Sport frei — Single Apple Music. Apple. Праверана 27 кастрычніка 2023 г.
  2. ^ SINGLES // TILL LINDEMANN’S DISCOGRAPHY — Lindemann World (анг.)
  3. ^ Lindemann will release new song on 27th october 2023 — Sport Frei (анг.). Affenknecht.com (25 кастрычніка 2023). Праверана 26 кастрычніка 2023 г.
  4. ^ Sport frei. — Distrokid.com
  5. ^ а б SINGLE «SPORT FREI» (анг.) Lindemann World. Праверана 28 кастрычніка 2023 г.
  6. ^ а б LYRICS // LYRICS AND TRANSLATIONS OF B-SIDES // 1. SPORT FREI (анг.) Lindemann World. Праверана 28 кастрычніка 2023 г.
  7. ^ Till Lindemann — Sport frei (Release: 27 October) (анг.) r/Tilllindemann. Reddit (24 кастрычніка 2023). Праверана 26 кастрычніка 2023 г.
  8. ^ Till Lindemann — new music video (Teaser # 1) (анг.) r/Tilllindemann. Reddit (24 кастрычніка 2023). Праверана 26 кастрычніка 2023 г.
  9. ^ Till Lindemann — new music video (Teaser # 2) (анг.) r/Tilllindemann. Reddit (24 кастрычніка 2023). Праверана 26 кастрычніка 2023 г.
  10. ^ Тызер нумар 3 (анг.) @till_lindemann_official. Instagram (26 кастрычніка 2023).
  11. ^ Лидер Rammstein Тилль Линдеманн поджег себя в клипе на песню Sport Frei (рас.) Go.zvul.com. Праверана 28 кастрычніка 2023 г.
  12. ^ Till Lindemann: Neue Video-Single “Sport frei» (ням.) . Sonic Seducer.de. Праверана 28 кастрычніка 2023 г.
  13. ^ Кліп да самотніка «Sport frei» на YouTube (ням.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць