Zunge (самотнік)

самотнік Тыля Ліндэмана 2023 году

«Zunge» (зь ням. — «язык») — шосты[5] самотнік нямецкага мэталёвага NDH-гурта Till Lindemann. Выйшаў 8 верасьня 2023 году[6][7][8][1][9].

«Zunge»
Самотнік Till Lindemann
з альбому Zunge
Выдадзены 8 верасьня 2023
Жанр Neue Deutsche Härte
Лэйбл Till Lindemann[1]
Фармат спампаваньне музыкі і патокавая музыка
Працягласьць 4:36[2]
Прадусар Даніэль Карэлі[3], відэакліп — Ганна Цуканова-Кот[4]
Мова нямецкая
Храналёгія самотнікаў Till Lindemann
«Child of Sin»
(2023)
«Zunge»
(2023)
«Nass»
(2023)
Відэакліп
 Кліп на самотнік «Zunge»

Апісаньне

рэдагаваць

Песьня зьяўляецца вынікам супрацоўніцтва Ліндэмана з прадусарам Даніэлем Карэлі й адрозьніваецца ў асноўным мэлядычным гучаньнем, з больш устойлівым прыпевам і перавагай скажоных гітар і аркестроўкі[3].

Відэакліп

рэдагаваць

Відэа да песьні зьнятае ў красавіку 2021 году ў Вялікім маскоўскім дзяржаўным цырку[7].

Тыль Ліндэман хацеў, каб у кліпе здымаліся тыгры й каб адзін зь іх на яго напаў:

… Ён [Тыль] удакладніў: «А тыгр мог бы на мяне напасьці?». Гэта значыць, ён хацеў, каб тыгр напаў на яго, і, магчыма, нават пашкодзіў [для выключнага праўдападабенства].
<…>
Ён разумеў, што гэта тыгр. Я перапытаў: «Пачакайце, вы разумееце, што пры нападзе тыгр, хутчэй за ўсё, нанясе вам калецтвы?». Нават калі яны будуць мінімальнымі, гэта будуць траўмы. «Так, я ўсё разумею, я ня супраць», — адказаў ён.

— Інтэрвію Эдгарда Запашнага[4].

Ліндэман паказвае гастраскоп з камэрай, яму зашываюць рот жалезным дротам, ён сядзіць у клетцы, рызыкуе жыцьцём, знаходзячыся ў сьмяротнай блізкасьці ад жывых тыграў, корміць іх мясам з рота й нават дазваляе ім аблізваць сябе скрываўленага[10][11].

  1. ^ а б Zunge — Single — Apple Music Памылка цытаваньня: Няслушны тэг <ref>; назва «am» вызначаная некалькі разоў з розным зьместам
  2. ^ SINGLE ZUNGE. — Lindemann World (анг.)
  3. ^ а б Stijn De Belder Nieuwe single Till Lindemann — «Zunge» Праверана 8 settembre 2023 г. (нід.)
  4. ^ а б Запашный: Линдеманн просил, чтобы тигр по-настоящему ранил его во время съемок клипа Zunge (рас.)
  5. ^ SINGLES // TILL LINDEMANN’S DISCOGRAPHY — Lindemann World (анг.)
  6. ^   Кліп на самотнік «Zunge»
  7. ^ а б Till Lindemann will be releasing a new single «Zunge» («Tongue») on September 8, 2023 on the usual streaming platforms. — Lindemann World (анг.)
  8. ^ Till Lindemann’s Shocking Solo Music Video: «Zunge» and Visual Transformation — Byohosting (анг.)
  9. ^ Greg Kennelty, TILL LINDEMANN Streams New Song & Graphic Music Video «Zunge». — su Metal Injection (анг.)
  10. ^ Till Lindemann zeigt sich in Video mit zugenähtem Mund. — SPIEGEL Kultur (ням.)
  11. ^ So schockierend ist das neue «Zunge»-Video. — FUNKE Mediengruppe (ням.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць