Sehnsucht (альбом Rammstein)

альбом Rammstein

Sehnsucht (зь ням. «туга») — другі студыйны альбом нямецкага гурта Rammstein, выпушчаны 22 жніўня 1997 году. Амаль адразу пасьля выхаду стаў плятынавым. Альбом адрозьніваецца асаблівай дынамікай і жорсткім, зьлёгку рваным гітарным рыфам[1].

Sehnsucht
Студыйны альбом Rammstein
Выдадзены 22 жніўня 1997
Месца запісу Temple Studios, Мальта
Жанр Neue Deutsche Härte
Працягласьць 43:51
Прадусар Якаб Хэльнар, Rammstein
Храналёгія Rammstein
Herzeleid
(1995)
Sehnsucht
(1997)
Mutter
(2001)

Мова песьняў — нямецкая. Музыка й словы да песьняў — Тыль Ліндэман, Рыхард Круспэ, Паўль Ляндэрс, Олівэр Рыдэль, Крыстоф Шнайдэр, Крыстыян Лёрэнц.

Гісторыя рэдагаваць

Запіс альбома пачаўся ў лістападзе 1996 году, калі Rammstein і іхны прадусар Якаб Гэльнар прыехалі ў Temple Studios на Мальце. Усяго гуртам было запісана 13 песьняў.

«Das Modell(ru)» (кавэр песьні Kraftwerk) і «Kokain», нягледзячы на запіс альбома, пазьней выйшлі ў якасьці асобных самотнікаў. Адна зь песьняў мела працоўную назву «Sadist», але дагэтуль невядома, якая менавіта.

Вокладка рэдагаваць

Альбомны буклет зьмяшчае шэсьць фотаздымкаў, па адной на кожнага чальца гурта, намаляванага зь незвычайнай канструкцыяй на твары. Аснову канструкцыі складаюць кухонныя прадметы — відэльцы, лыжкі, нажы, лапатачкі й г. д.

Rammstein — гэта не акампанемэнт для вакаліста. Мы шасьцёра раўназначных ідэяў. Гэта вельмі складана каму-небудзь даказаць. Лэйбл і прэса заўсёды хочуць мець адну зорку й не лічыцца з астатнімі.

— Тыль Ліндэманінтэрвію Classic Rock, 2001 год[2]

На адной з вэрсіяў вокладцы намаляваны Тыль Ліндэман з кратамі для ўзьняцьця яек у якасьці намордніка й відэльцамі ў якасьці сонцаахоўных акуляраў. Гэта дало падставу крытыкам вінаваціць гурт ў нацызьме.

Самотнікі рэдагаваць

Сьпіс кампазыцыяў рэдагаваць

Назва
1. «Sehnsucht» (Туга, Смутак) 04:04
2. «Engel» (Анёл) 04:24
3. «Tier» (Зьвер) 03:47
4. «Bestrafe mich» (Пакарай мяне) 03:39
5. «Du hast» (Ты (маеш)) 03:55
6. «Bück dich» (Нагніся) 03:22
7. «Spiel mit mir» (Пагуляй са мной) 04:46
8. «Klavier» (Піяніна) 04:24
9. «Alter Mann» (Старэча) 04:24
10. «Eifersucht» (Рэўнасьць) 03:37
11. «Küss mich (Fellfrosch)» (Пацалуй мяне (Пухнатая жаба) 03:31
43:51

Крыніцы рэдагаваць