Паганка шэрашчокая

від птушак
(Перанакіравана з «Podiceps grisegena»)

Паганка шэрашчокая, коўра шэрашчокая[1] (па-лацінску: Podiceps grisegena) — птушка з атраду паганкападобных (Podicipediformes) сямейства паганкавых (Podicipedidae). Рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Паганка шэрашчокая
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
КлясаПтушкі
АтрадПаганкападобныя
СямействаПаганкавыя
ВідПаганка шэрашчокая
Бінамінальная намэнклятура
Podiceps grisegena
Podiceps grisegena

Сярэдняя даўжыня цела паганкі шэрашчокай дасягае 40—46 сантымэтраў. Размах крылаў ад 80 да 85 сантымэтраў. Важыць птушка каля 500—800 грамаў. Галава невялікая, зь невялікім чубчыкам на патыліцы. Дзюба чорная, прамая, жаўтаватая каля заснаваньня. Палавы дымарфізм ня вызначаны, самец і самка маюць аднолькавую афарбоўку пер’я.

Жыцьцёвы арэал

рэдагаваць

У Цэнтральнай Эўропе шэрашчокая паганка сустракаецца толькі ў Польшчы і Шлезьвіг-Гальштайне, але дастаткова рэдка. Асноўнай тэрыторыяй пашырэньня альбо гнездавальнымі рэгіёнамі зьяўляюцца Ўсходняя Эўропа, на поўначы птушка селіцца да Цэнтральнай Фінляндыі, на поўдні да Чорнага мора. Зімуюць па ўзьбярэжжы Балтыйскага мора на вялікіх азёрах, а таксама на ўсходніх частках узбярэжжа Міжземнага мора.

Голас[2] шэрашчокай паганкі часьцей за ўсё чуваць у такавальны і гнездавальны пэрыяд.

Размнажэньне

рэдагаваць

Таксама як і вялікая паганка альбо чомга (Podiceps cristatus) шэрашчокая паганка мае яскрава вызначаныя такавальныя паводзіны. Гняздо птушка будуе з частак расьліннасьці, якія добра трымаюцца на паверхні вады, і хавае яго ў берагавой вэгетацыі. Напрыканцы красавіка ў гнязьдзе зьяўляюцца ад 4 да 5 яек. Зьявіўшыся на сьвет, птушаняты адразу ж пачынаюць уцякаць з гнязда, а ў першыя тыдні жыцьця перапраўляюцца разам з самкай на яе сьпіне.

Меры аховы

рэдагаваць

Да адной зь мераў аховы рэдкага віда адносіцца забарона адлову рыбы сеткамі на вадаёмах, дзе гнезьдзіцца шэрашчокая паганка[3].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць