Пасажырскі цягнік (прадпрыемства)

чыгуначнае прадпрыемства Латвіі
(Перанакіравана з «Pasažieru vilciens»)

Каардынаты: 56°57′6″ пн. ш. 24°7′29″ у. д. / 56.95167° пн. ш. 24.12472° у. д. / 56.95167; 24.12472

«Пасажырскі цягнік» — дзяржаўнае чыгуначнае прадпрыемства Латвіі, заснаванае ў лістападзе 2001 году.

«Пасажырскі цягнік»
лат. Pasažieru vilciens
Тып акцыйнае таварыства
Заснаваная 2 лістапада 2001 (23 гады таму)[1]
Заснавальнікі «Латвійская чыгунка»
Уласьнікі Урад Латвіі
Краіна Латвія
Разьмяшчэньне Рыга
Адрас Цэнтральны раён, вуліца Персы, д. 8[1]
Ключавыя фігуры Арціс Грынбэргс (старшыня Рады)[2], Алдзіс Даўгаўванагс (сябра Ўправы)[3]
Галіна сфэра паслугаў
Паслугі чыгуначныя перавозкі людзей
Абарачэньне 52,379 млн эўра (2022 год)
Апэрацыйны прыбытак 4,49 млн эўра (2022 год)
Чысты прыбытак 592 тыс. эўра (2022 год)[4]
Лік супрацоўнікаў 984 (2022 год)[5]
Матчына кампанія Міністэрства шляхоў зносін Латвіі
Даччыныя кампаніі «ВРЦ Засулаўкс»

Утварылася з прадпрыемстваў пасажырскіх перавозак «Электрацягнік» і «Дызэль-цягнік». У кастрычніку 2008 году перайшло з падпарадкаваньня «Латвійскай чыгунцы» ў падпарадкаваньне Міністэрству шляхоў зносін Латвіі. На 2024 год ажыцьцяўляла перавозкі электрацягнікамі з Рыгі ў Айзкраўклэ, Елгаву, Скультэ (Лімбаскі край) і Тукумс. Цеплавозы хадзілі з Рыгі па 5 чыгуначных лініях:

За 2022 год пасажыры праехалі 540 млн км, што было на 49 % больш за папярэдні год. Доля прадпрыемства на рынку перавозак вырасла з 42 да 44 %. Запаўняльнасьць цягнікоў павялічылася з 33 да 47 %. Пакрыцьцё выдаткаў на перавозкі ўзрасло з 43 да 50 %[4]. Квіткі, у тым ліку электронныя, прадавалі аднаразовыя і багажныя, а таксама на 1, 3, 5 і 30 дзён. Даплата за набыцьцё квітка ў кандуктара ўнутры цягніка складала 1 эўра[6]. Дазвалялася правозіць багаж вагой да 20 кг і памерам да 60х40х20 см, а за даплату — вагой да 35 кг і сумарнай даўжынёй бакоў да 200 см[7].

  1. ^ а б в Пра нас (лат.) // АТ «Пасажырскі цягнік», 2024 г. Праверана 13 траўня 2024 г.
  2. ^ Рада (лат.) // АТ «Пасажырскі цягнік», 2024 г. Праверана 13 траўня 2024 г.
  3. ^ Управа (лат.) // АТ «Пасажырскі цягнік», 2024 г. Праверана 13 траўня 2024 г.
  4. ^ а б Фінансавая справаздача за 2022 год (лат.) // АТ «Пасажырскі цягнік», 2023 г. Праверана 13 траўня 2024 г.
  5. ^ Кадравая статыстыка (лат.) // АТ «Пасажырскі цягнік», 2024 г. Праверана 13 траўня 2024 г.
  6. ^ Віды квіткоў (лат.) // АТ «Пасажырскі цягнік», 2024 г. Праверана 13 траўня 2024 г.
  7. ^ Правілы правозу багажу (лат.) // АТ «Пасажырскі цягнік», 2024 г. Праверана 13 траўня 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць