Айзкраўклэ
Айзкраўклэ (па-латыску: Aizkraukle) — горад у Латвіі ў рэгіёне Відзэмэ. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Айзраўкльскага краю. Праз Айзраўкле цячэ рака Дзьвіна. Насельніцтва налічвае каля 8,5 тыс. чалавек.
Айзкраўклэ | |||||
лат. Aizkraukle | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1960 | ||||
Горад з: | 1967 | ||||
Былыя назвы: | Ашэрадэн, Стучка | ||||
Краіна: | Латвія | ||||
Рэгіён: | Відзэмэ | ||||
Край: | Айзкраўкльскі | ||||
Плошча: | 11,83 км² | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 7315 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 618,34 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +371 | ||||
Паштовы індэкс: | LV-5101[2] | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°36′3″ пн. ш. 25°15′18″ у. д. / 56.60083° пн. ш. 25.255° у. д.Каардынаты: 56°36′3″ пн. ш. 25°15′18″ у. д. / 56.60083° пн. ш. 25.255° у. д. | ||||
Айзкраўклэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.aizkraukle.lv/ |
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэднявеччы на месцы будучага Айзкраўклэ знаходзілася паселішча ліваў, якое было заваяванае і разбуранае крыжакамі. На яго месцы быў пабудаваны Айзкраўклеўскі замак рэшткі якога засталіся да нашы дзён. Да Першай сусьветнай вайны горад быў вядомы пад нямецкай назвай Ascheraden.
Сучасны выгляд паселішча атрымала ў 1960-я, калі недалёка ад яго, у 1967 годзе, была пабудаваная гідраэлектрастанцыя. У гэтым жа годзе Айзкраўклэ атрымаў статус гораду. Пачаткова, па жаданьні кіраўніка Камуністычнай партыі Латвіі, горад быў названы Стучка, у гонар аднаго з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Латвіі Пятра Стучкі. Сучасная назва была нададзеная ў 1991 годзе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Vietvārdu datubāze (лат.)
- ^ Кніга паштовых індэксаў Латвіі (лат.)