Сігулда

места ў Латвіі

Сігулда (па-латыску: Sigulda) — места ў Латвіі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Сігулдзкага краю. Плошча 18,2 км². Насельніцтва 11 619 чалавек (2019 год). Сігулда знаходзіцца за 50 км на паўночны ўсход ад Рыгі. Знаходзіцца ў даліне ракі Гаўя. З-за радовішчаў чырвонага камню Сігулда мае мянушку «Швайцарыі ў Відзэмэ».

Сігулда
лат. Sigulda
Сігулда
Герб Сігулды Сьцяг Сігулды
Дата заснаваньня: 1207
Краіна: Латвія
Рэгіён: Відзэмэ
Край: Сігулдзкі
Плошча: 18,2 км²
Насельніцтва (2019)
колькасьць: 11 619 чал.[1]
шчыльнасьць: 638,41 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +371
Паштовы індэкс: LV-2150
Геаграфічныя каардынаты: 57°9′14″ пн. ш. 24°51′16″ у. д. / 57.15389° пн. ш. 24.85444° у. д. / 57.15389; 24.85444Каардынаты: 57°9′14″ пн. ш. 24°51′16″ у. д. / 57.15389° пн. ш. 24.85444° у. д. / 57.15389; 24.85444
Сігулда на мапе Латвіі
Сігулда
Сігулда
Сігулда
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://sigulda.lv/public

У Сігулдзе кожнае лета праходзіць фэстываль опэры пад адкрытым небам. Фэстываль гораду адзначаецца ў траўні падчас квіценьня вішні. Паміж замкамі Сігулды і Турайды разьмешчаная пячора Гутманя. Гэта самая вялікая пячора ў Прыбалтыцы: вышыня складае 10 м, глыбіня — 19 м, шырыня — 12 м. У пячоры цячэ цалебны ручай.

Гісторыя

рэдагаваць

Датай заснаваньня гораду лічыцца 1207 год, калі Ордэнам Мечаносцаў быў заснаваны замак Зэгевольд, або Зы́гвальд (па-нямецку: Siegwald — «Лес перамогі»). У выніку Лівонскай вайны ў 1561 годзе ўвайшла ў склад будучай Рэчы Паспалітай. У пачатку XVII перайшла да Швэцыі, а ў 1721 годзе трапіла пад уладу Расеі. Падчас савецкай акупацыі была адміністрацыйным цэнтрам раёну.

Славутасьці

рэдагаваць

Гарады-сябры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць