Nokia 5800 XpressMusic
Nokia 5800 XpressMusic — мультымэдыйны пяцідыяпазонны смартфон фірмы Nokia. Адносіцца да лінейкі XpressMusic. Раней быў вядомы пад кодавым імем Tube. Прадстаўлены публіцы 2 кастрычніка 2008 году[1].
Nokia 5800 XpressMusic | |
Nokia 5800 XpressMusic | |
Гандлёвая марка | Нокія |
---|---|
Вытворца | Nokia |
Дыяпазоны частасьцяў | GSM 850, GSM 900, GSM 1800, GSM 1900, UMTS (WCDMA) (3G) |
Дата выпуску | 2008 |
Папярэднік | Nokia 5700 |
Наступнік | Nokia 5530 XpressMusic |
Тып корпусу | трубка |
Маса | 109 г |
Памеры | 111×51.7×15.5 мм, 87 см³ |
Апэрацыйная сыстэма | Symbian[d] |
Вонкавая памяць | Secure Digital[d] |
Пярэдняя камэра | 2048 × 1536 (3.2 млн. пікс.) з аўтафокусам, лічбавы 3 x Zoom, убудаваны выбліск |
Інтэрфэйсы | Bluetooth (2.0 + EDR), Стэрэа Bluetooth (A2DP), AVRCP, Раздым 3.5 мм, IrDA, Wi-Fi 802.11b, 802.11g, USB / Micro-USB |
Nokia 5800 — першы смартфон на аснове пятага выданьня S60. Nokia 5800 XpressMusic першы S60-смартфон з сэнсарным экранам (3,2-дзюймовы шырокаэкранны сэнсарны экран). У 2003—2005 Nokia ужо выпускала смартфоны з сэнсарным экранам на аснове Series 90 (Nokia 7700, Nokia 7710), але яны былі досыць хутка зьнятыя з вытворчасьці. Мадэль мае 8 гігабайт памяці, чаго досыць для захоўваньня каля 6000 песень. Прылада, у адрозьненьне ад гуглафона G1, мае 3,5-мілімэтровы раздым для слухавак. У яго таксама ўбудаваныя стэрэадынамікі.
Акрамя таго, тэлефон абсталяваны 3,2-мэгапіксэльнай камэрай зь лінзамі Carl Zeiss, і можа здымаць відэа.
Мабільнік прапаноўвае ўладальнікам мэню Media Bar, якое прадстаўляе хуткі доступ да любімых песень, відэакліпаў, фатаграфіяў, а таксама ўэб-сайтам (у тым ліку на Flash, які не падтрымлівае прамы канкурэнт Nokia 5800 — Apple iPhone 3G).
У сваю чаргу, іншае мэню, Contacts Bar, дазваляе выводзіць чатыры самыя патрэбныя кантакты на экран, а таксама адсочваць гісторыю SMS-перапіскі, абмену электроннымі лістамі, весьці часопіс званкоў, фатаздымкаў і запісаў у блог.
Прылада стане адным зь першых тэлефонаў, які падтрымлівае толькі што запушчаны сэрвіс Comes With Music, што дазваляе без абмежаваньняў запампоўваць музыку на мабільнік. Таксама Comes With Music падтрымліваюць васьмігігабайтны Nokia N95 і Nokia 5310 XpressMusic. Спэцыяльная вэрсія апошняга для Comes With Music выйдзе 16 кастрычніка.
Nokia 5800 XpressMusic паступіць у продаж па ўсім сьвеце ў чацьвёртым квартале 2008 году. Арыенціровачны кошт да падаткаў складзе 279 эўра. Першыя тэлефоны з падтрымкай Comes With Music зьявяцца ў пачатку 2009 году. Іх кошт пакуль не раскрываецца.
Navigation Edition
рэдагаваць21 жніўня 2009 Nokia выпусьціла Nokia 5800 Navigation Edition. У дадатак да Nokia 5800 у гэтай мадыфікацыі загадзя ўсталяваныя Nokia Maps. Да яе таксама дадавалася зарадная прылада для аўтамабілю Абедзьве мадыфікацыі Nokia 5800 XpressMusic ды 5800 Navigation edition могуць вольна выкарыстоўвацца ў якасьці навігатараў дзякуючы новай вэрсіі Ovi maps, якую можна спампаваць з сайту nokia.com.
Тэхнічныя характарыстыкі
рэдагавацьАгульныя характарыстыкі | |
---|---|
Дата выхаду на рынак | 2008 г. (4-ы квартал) |
Дыяпазоны частасьцяў | GSM 850, GSM 900, GSM 1800, GSM 1900, UMTS (WCDMA) (3G) |
SAR | няма зьвестак |
Смартфон | Symbian (v9.4, S60 5th Edition) |
Тып працэсара | ARM 11 |
Тактавая частата | 369 МГц |
Памеры й вага | |
Вага | 109 г |
Памеры | 111×51,7×15,5 мм |
Аб’ём | 87 см³ |
Канструкцыя | |
Тып корпусу | трубка |
Антэна | убудаваная |
Зьменныя панэлі | не |
Варыянты колеру корпусу | чырвоны, блакітны, чорны |
Матэрыял корпусу | плястык |
Аксэлеромэтар | ёсьць |
QWERTY-клявіятура | ёсьць (віртуальная) |
Канструкцыя | джойсьцік |
Тэлефонная кніжка і арганайзэр | |
Пошук па кніжцы | ёсьць |
Абмен паміж SIM-картай і ўнутранай памяцьцю | ёсьць |
Арганайзэр | будзільнік, калькулятар, каляндар, плянавальнік задач |
Званкі | |
Тып мэлёдыяў | поліфанічныя (64-танальныя), MP3-мэлёдыі |
Стэрэазванок | ёсьць |
Вібразванок | ёсьць |
Сувязь | |
Інтэрфэйсы | Bluetooth (2.0 + EDR), Стэрэа Bluetooth (A2DP), AVRCP, Раздым 3.5 мм, IrDA, Wi-Fi 802.11b, 802.11g, USB |
Доступ у інтэрнэт | WAP 2.0; GPRS class 32 (multi-slot); EDGE; HSDPA; HTML; E-mail кліент |
Мадэм | ёсьць |
Сынхранізацыя з кампутарам | ёсьць, Micro-USB (High-Speed USB 2.0), 3.5 мм AV |
Паведамленьні | |
Дадатковыя функцыі SMS | увод тэксту са слоўнікам (T9 Text Input®), шаблёны паведамленьняў |
MMS | ёсьць |
Іншыя функцыі | |
Гучная сувязь (убудаваны дынамік) | ёсьць |
Кіраваньне | галасавы набор, галасавое кіраваньне |
Рэжымы кадаваньня гуку HR, FR, EFR | ёсьць |
Дадатковая інфармацыя | |
GPS | ёсьць (+A-GPS) |
Камплектацыя | 5800 XpressMusic з ручкай-стылусам Батарэя (BL-5J) Зарадная прылада падвышанай магутнасьці (AC-8) Гарнітура (HS-45, AD-54) Кабэль Video-out (CA-75U) Кабэль для падлучэньня да кампутара (CA-101) Карта памяці microSDHC 8 Гбайт (MU-43) Чахол (CP-305) Падстаўка (DT-29) Стылус-плектар з папружкай (CP-306) Дадатковая ручка-стылус Кіраўніцтва карыстача і кароткая інструкцыя Mini DVD |
Экран | |
Тып экрана | каляровы TFT экран, 16 млн колераў |
Памер экрана | 360 x 640 (nHD), 3.2" |
Сэнсарны экран | так |
Беларусіфікаваньне | не |
Мультымэдыйныя магчымасьці | |
Убудаваная фотакамэра | 2048 x 1536 (3.2 млн пікс.) з аўтафокусам, лічбавы 3 x Zoom, убудаваны выбліск |
Запіс відэаролікаў | 640x480 (VGA), 30 кадраў за сэкунду |
Камэра для відэаканфэрэнцыяў | ёсьць (QVGA) |
Аўдыё | Стэрэа FM-радыё (87,5—108 МГц) з падтрымкай Visual Radio, стэрэадынамікі, MP3-прайгравальнік (MP3/AAC/AAC+/eAAC+/WMA/M4A) |
Дыктафон | ёсьць |
Гульні | ёсьць |
Java-прыкладаньні | ёсьць (MIDP 2.1) |
Аб’ём апэратыўнай памяці | 128 Мб |
Аб’ём убудаванай памяці | 81 Мб |
Тып карты памяці | microSD (TransFlash) (да 32 Гб, 8 Гб у камплекце) |
Акумулятар | |
Тып акумулятара | Li-ion (BL-5J) |
Ёмістасьць акумулятара | 1320 мАг |
Час гутаркі | 5 гадзін (WCDMA) — 8 гадзін, 48 хвілін (GSM) |
Час чаканьня | 400 гадзін (WCDMA) — 406 гадзін, 12 хвілін (GSM) |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Nokia 5800 на ладони - Mobile-review.com (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Nokia 5800 XpressMusic — Афіцыйны сайт кампаніі Nokia (рас.)
- Апісаньне на сайце onliner.by (рас.)