T-Mobile G1

(Перанакіравана з «G1»)

T-Mobile G1 (раней HTC Dream) — смартфон тайваньскай кампаніі HTC, заснаваны на плятформе Google Android. Раней прылада было вядома як HTC Omni і паведамлялася, што яна будзе працаваць пад кіраваньнем Windows Mobile.

T-Mobile G1
T-Mobile G1
Вытворца HTC
Дата спыненьня 19 ліпеня 2009
Наступнік HTC Magic[d]
Маса 158 грам
Памеры 115x55x16 мм
Апэрацыйная сыстэма Android
Пярэдняя камэра 3.1 Мп
android.com

З-за вялікага прастакутнага экрану (3x5 дзюйма) і тонкага корпусу (16 мм) прыладу параўноўваюць з iPhone. Аднак, у адрозьненьне ад iPhone, у апарата T-Mobile G1 акрамя сэнсарнага ўводу тэксту прадугледжаная 65-клявішная QWERTY-клявіятура, разьмешчаная пад адгібаючымся экранам, які зьмяняе арыентацыю малюнка ў залежнасьці ад таго, у якім рэжыме вы ўводзіце тэкст.

У T-Mobile прадусталяваны пакет дастасункаў Google і ў тым ліку браўзэр, які выкарыстае палегчаную вэрсію Chrome. Акрамя таго, тамака прадусталяваны дастасунак для куплі музыкі ў інтэрнэт-краме Amazon MP3. Чакаецца, што ў гэтым G1 стане канкурэнтам смартфону Apple iPhone, уладальнікі якога купляюць музыку ў iTunes store.

Экран T-Mobile G1 здольны адлюстроўваць да 262 тысяч колераў і мае некаторыя асаблівасьці кіраваньня:

  • адчувальнасьць да працягласьці націску: калі ўтрымліваць палец на які-небудзь аб'екце, выконваецца функцыя яго набліжэньня;
  • прастата навігацыі за кошт абразкоў для электроннай пошты, тэкставых дакумэнтаў і сэрвісу Youtube (яны заўсёды знаходзяцца па-над іншымі адчыненымі дастасункамі);
  • шматваконны рэжым працы з дастасункамі.

Тэхнічныя характарыстыкі

рэдагаваць
 
  • 528 МГц Qualcomm 7201 працэсар
  • 128MB RAM
  • 256MB ROM
  • GSM (850, 900, 1800, 1900)
  • 3G
  • 802.11b & 802.11g
  • UMTS (1,4), HSDPA, SUPL
  • Bluetooth (class 2)
  • 1GB MicroSD
  • 5 радочная QWERTY-клявіятура
  • Trackball
  • 3.1MPx камэра (без выбліску) 2048x1536
  • Падтрымка відэафарматаў - H.264, 3GPP, MPEG4, і 3GP
  • YouTube плэер
  • Аўдыёфарматы - MP3, AAC, AAC+, WMA, MPEG4, WAV, MIDI, REAL AUDIO, OGG
  • Графічныя фарматы JPG, BMP, PNG, і GIF
  • Дынамік (мана)
  • Мэлёдыя званка (MP3, AAC, AAC+, WMA)
  • HTTP, WAP Push, xHTML
  • Выява для кантактаў
  • SMS і MMS
  • POP, IMAP, і SMTP, AOL, і GMAIL email
  • AIM, MSN, YAHOO, і GTALK імгненныя паведамленьні
  • 1150 мАг акумулятар
  • Вага 158 грам
  • Сынхранізацыя з Google Calendar
  • Загрузка кантэнту з Android Marketplace
  • Google Streetview з компасам

Пачатак продажаў

рэдагаваць

Першы тэлефон на базе плятформы Android, больш вядомы як гуглафон, ці T-Mobile G1, быў прадстаўлены мабільным апэратарам T-Mobile 23 верасьня 2008 году ў Нью-Ёрку.

Смартфон T-Mobile G1 паступіў у продаж 21 кастрычніка 2008 году ў 6 гадзін вечара па мясцовым часе ў Сан-Францыска. Сан-Францыска стаў першым горадам, у якім пачаліся продажы доўгачаканай прылады - у іншых гарадах ЗША мабільнік зьявіўся на наступны дзень, 11 гадзін праз.

Мерапрыемства ў Сан-Францыска было загадзя падрыхтаванае кампаніяй T-Mobile, якая ў выніку змагла сабраць поруч крамы на Market Street каля 150 чалавек. У цэлым першы дзень продажаў мінуў амаль у цішыні. Ня быў пабіты і рэкорд самога доўгага чаканьня. Першым шчасьлівым уладальнікам G1 стаў студэнт Крыстофэр Ладыш, які, як ён распавёў сам, правёў у чаканьні прылады поруч крамы каля 10 гадзін. У ЗША, нагадаем, чарга за iPhone займалі за трое сутак да пачатку продажаў. У Японіі і Новай Зэляндыі, дзе тэлефон паступіў у продаж улетку гэтага года, чэргі сталі збірацца за двое сутак.

Кошт T-Mobile G1 складае ад $180 да $400, у залежнасьці ад спосабу набыцьця. Для таго каб купіць апарат за $180 неабходна скласьці кантракт на аказаньне паслуг сувязі на працягу 2 гадоў коштам ня меней $55 у месяц. За $300 апарат могуць купіць існыя кліенты T-Mobile, якія ўжо маюць перад кампаніяй абавязання па кантрактах. І, нарэшце, $400 - кошт апарата без субсыдыі.

Раней паведамлялася, што колькасьць прадзамоваў на T-Mobile G1 перавысіла 1,5 млн. Аднак крыніцы ў індустрыі выказалі здагадку, што гэты лік моцна завышаны. Усяго, па неафіцыйных дадзеных, у 2008 годзе апэратар мабільнай сувязі T-Mobile мае намер рэалізаваць паўмільёна смартфонаў G1.

У лістападзе прылада зьявіцца ў Вялікабрытаніі, пастаўкі ва ўсе эўрапейскія краіны пачнуцца ў 2009 годзе.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  T-Mobile G1сховішча мультымэдыйных матэрыялаў