Нехта

дэцэнтралізаваны беларускі сродак масавай інфармацыі, які распаўсюджваецца праз сацыяльныя сеткі
(Перанакіравана з «NEXTA»)

«Не́хта» («Nexta») — дэцэнтралізаваны беларускі сродак масавай інфармацыі, які распаўсюджваецца праз сацыяльныя сеткі.

«Нехта»
Слоган Жыве Беларусь!
Тып СМІ
Даступныя мовы расейская, беларуская, украінская
Уладальнік Сьцяпан Пуціла
Аўтар Сьцяпан Пуціла
Пачатак працы 4 кастрычніка 2015 (8 гадоў таму)[1]
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя няма
Прыбытак няма
Актуальны стан дзейны
Рэйтынг Alexa 3 729 389
nexta.tv

Заснавальнікі Сьцяпан Пуціла і Раман Пратасевіч. Станам на верасень 2022 году ў яго 1,5 мільён падпісантаў на абодвух каналах на відэахостынґ Ют’юб і 1,8 мільёна на Тэлеграм-каналах з агульнай назвай «Нехта»[2]. Тэлеґрамны канал «Нехта» зьяўляецца самым папулярным у Беларусі[3]. Першапачаткова «Нехта» выпускаўся кантэнт толькі па-расейску, але зь 5 кастрычніка 2022 году таксама выходзіць відэа-кантэнт на беларускае й украінскае мовах.

Відэа рэдагаваць

Фільм «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы(be)»[4], апублікаваны ў кастрычніку 2019 году, набраў 1 млн праглядаў на «YouTube» за 5 дзён, а відэа «Лукашэнка. Залатое дно»[5], выпушчанае 8 сакавіка 2021 году, набрала 2 мільёны праглядаў за 2 дні.

Цэнзура рэдагаваць

20 кастрычніка 2020 году суд Цэнтральнага раёну Менску ўхваліў Рашэньне аб прызнаньні экстрэмісцкімі тэлеґрам-канала «Нехта Лайв» і ляґатыпа «Нехта»[6]. Справу разгледзелі на заяву Галоўнай управы па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі. Рэспубліканская экспэртная камісія ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасьці ў ёй прыкметаў праявы экстрэмізму (РЭКАІППНППЭ) выдала заключэньне аб разьмяшчэньні 9—11 жніўня 2020 году ў тэлеграм-канале «Нехта Лайв» відэаролікаў з заклікамі да «масавых беспарадкаў». Міністэрства інфармацыі Беларусі атрымала даручэньне ўлучыць гэты тэлеґрам-канал у Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[7]. 16 лістапада 2020 году ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі часоваму паверанаму ў справах Польшчы Марціну Вайцяхоўскаму перадалі ноту з копіяй запытаў Генэральнай пракуратуры Беларусі аб выдачы Сьцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча. У гэтых нотах да Генэральнай пракуратуры і Міністэрства юстыцыі Польшчы іх вінавацілі ў стварэньні тэлеґрам-каналаў «Нехта» і «Нехта Лайв»[8].

19 лістапада 2020 году КДБ Беларусі уключыў заснавальніка праекту «Нехта» Сьцяпана Пуцілу і былога галоўнага рэдактара тэлеграм-каналаў Рамана Пратасевіча ў сьпіс асобаў, датычных да тэрарызму[9]. 23 траўня 2021 г. у Нацыянальным аэрапорце «Менск» незаплянавана прызямліўся самалёт польскай кампаніі «Buzz» (даччыная кампанія «Ryanair »), які ішоў па маршруце АтэныВільня і на борце якога быў Раман Пратасевіч. Пасадка адбылася з-за таго, што самалёт атрымаў паведамленьне пра міну, якая аказалася ілжывай. Для суправаджэньня і пасадкі самалёта на загад самаабвешчанага прэзыдэнта Беларусі[10] А. Лукашэнкі ў неба быў узняты зьнішчальнік Міг-29. Пасьля пасадкі самалёта «Ryanair» сілавікі рэжыму Лукашэнкі затрымалі і арыштавалі Рамана Пратасевіча, якому ў Беларусі можа пагражаць сьмяротнае пакараньне[11][12][13].

Напрыканцы кастрычніка 2021 году МУС прызнала інтэрнэт-рэсурсы «NEXTA» экстрэмісцкім фармаваньнем[14]. За стварэньне такога фармаваньня або ўдзел у ім ў Беларусі прадугледжана крымінальная адказнасьць[15].

8 красавіка 2022 году Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прызнаў тэлеграм-каналы Nexta, Nexta Live і Luxta тэрарыстычнай арганізацыяй і забараніў іх дзейнасьць на тэрыторыі краіны. Гэта было зроблена па заяве Ґенэральнага пракурора Беларусі[16].

Судовая справа рэдагаваць

3 мая 2023 году Менскі абласны суд прыгаварыў Пратасевіча да 8 гадоў калёніі, а Пуцілу і Яна Рудзіка — завочна да 20 і 19 гадоў калёніі адпаведна[17]. 22 траўня А. Лукашэнка падпісаў рашэньне аб памілаваньні Пратасевіча[18].

Фільмаграфія рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Інфармацыя пра канал «Нехта» (рас.) // «Ютуб», 4 кастрычніка 2015 г. Праверана 29 траўня 2021 г.
  2. ^ NEXTA ў іншых сацыяльных сетках і сэрвісах
  3. ^ Telegram каналы Беларусі
  4. ^ Лукашэнка. Уголовные материалы
  5. ^ Лукашэнка. Залатое дно
  6. ^ Коратка // Зьвязда : газэта. — 21 кастрычніка 2020. — № 205 (29319). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Канал «Нехта Лайв» і лягатып «Нехта» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі // Газэта «Зьвязда», 20 кастрычніка 2020 г. Праверана 29 траўня 2021 г.
  8. ^ Аб сустрэчы з Часовым павераным у справах Польшчы ў Беларусі // Міністэрства замежных справаў Беларусі, 16 лістапада 2020 г. Праверана 29 траўня 2021 г.
  9. ^ КДБ Беларусі ўключыў заснавальнікаў тэлеграм-канала НЕХТА у сьпіс тэрарыстаў (укр.) Укрінфарм Праверана 2021-03-09 г.
  10. ^ Германія прапанавала ўключыць Лукашэнку ў санкцыйны спіс ЕС (укр.) Украінская праўда Праверана 2020-10-17 г.
  11. ^ Сілы бяспекі знялі заснавальніка NEXTA з самалёта, які прызямліўся ў Мінску, і затрымалі яго. 23.05.2021, 14:59
  12. ^ Улады Беларусі пагражаюць збіць самалёт Ryanair, паведамляе прадстаўнік апазіцыі. 23.05.2021, 20:58
  13. ^ Беларускія службы дазволілі самалёту ляцець у Вільнюс з пасажырамі пасля пяці гадзін знаходжання ў Мінску. 23.05.2021, 21:24
  14. ^ МУС прызнала інтэрнэт-рэсурсы «N*XTA» экстрэмісцкім фарміраваннем Новы час Праверана 2022-01-13 г.
  15. ^ БАЖ: Патрабуем спыніць практыку выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства для абмежавання свабоды слова Беларуская асацыяцыя журналістаў Праверана 2021-12-22 г.
  16. ^ Група каналаў Сцяпана Пуцілы прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй Новы Час Праверана 2022-04-11 г.
  17. ^ Прысуд Раману Пратасевічу і астатнім фігуранты «справы N*XTA» ўступіў у сілу (бел.) Новы час
  18. ^ БелТА. Пратасевіч пра рашэньне прэзыдэнта аб яго памілаваньні: гэта моцны крок валявога чалавека // Газэта «Зьвязда», 22 траўня 2023 г. Праверана 23 траўня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць