Mount & Blade: Warband
Mount & Blade: Warband (літар. па-ангельску: Верхам і з клінком: Дружына[2]) — кампутарная гульня ў жанры ролевай гульні, распрацаваная турэцкай кампаніяй «TaleWorlds». «Mount & Blade: Warband» зьяўляецца дадаткам да гульні Mount & Blade, якая выйшла ўвосені 2008 року.
Mount & Blade: Warband | |
Дата выпуску | ПК (Windows, macOS, Linux): 30 сакавіка 2010 2 красавіка 2010 2 красавіка 2010 PlayStation 4, Xbox One: 16 верасня 2016 |
---|---|
Вэрсія | 1.174 |
Апошняя вэрсія |
|
Жанры | ролевая гульня ролевы баявік стратэгія |
Сэрыя | Mount & Blade |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | TaleWorlds |
Выдавец | Paradox Interactive |
Мова інтэрфэйсу | ангельская мова[1], чэская мова[1], француская мова[1], нямецкая[1], вугорская мова[1], польская мова[1], спрошчаная кітайская[d][1], традыцыйная кітайская[d][1], гішпанская мова[1] і турэцкая мова[1] |
Дызайнэры | Armağan Yavuz, Steve Negus, Cem Çimenbiçer |
Кампазытар | Jesse Hopkins |
Тэхнічныя дэталі | |
Плятформы | ПК (Windows, macOS, Linux) PlayStation 4 Xbox One |
Рэжымы | аднакарыстальніцкі шматкарыстальніцкі |
Носьбіт | 1 DVD |
Сыстэмныя патрабаваньні | |
Microsoft® Windows® 2000/ME/ХР/Vista/7 працэсар Pentium®3 1,4 ГГц | |
Кіраваньне | Клявіятура,мышка |
Афіцыйны сайт | |
Mount & Blade: Warband у Вікісховішчы |
Асноўным адрозьненьнем «Mount & Blade: Warband» ад арыгіналу зьяўляецца наяўнасьць шматкарыстальніцкай гульні й новая мапа Кальрадыі.
У расейскай лякалізацыі гульня атрымала назву «Mount & Blade: Эпоха Турниров» (па-беларуску: Эпоха Турніраў). Афіцыйным выдаўцом гульні зьяўляецца Paradox Interactive. Лякалізацыяй і выдавецтвам у Расеі займаліся супольна Snowball Studios, 1С і Софт Клаб.
Распрацоўка гульні
рэдагавацьУ ліпені 2009 году распрацоўнік «TaleWorlds» агалосілі пра пачатак адкрытага бэта-тэставаньня гульні. У лютым 2010 году тэставаньне стала публічным для ўладальнікаў ліцэнзійнага ключа.[3][4][5]
Гульнявы працэс
рэдагавацьГульня ў гэтым пляне не адроьзьніваецца ад папярэднай Mount & Blade.
Асаблівасьці
рэдагавацьГульня зьяўляецца працягам аднакарыстальніцкай ролевай гульні «Mount & Blade». Як і яе папярэдніца, Mount & Blade: Warband вылучаецца асаблівай баявою сыстэмай, якая дазваляе гульцу езьдзіць і змагацца на кані, у сярэднявечную эпоху. Дзеяньне адбываецца ў псэўдасярэднявеччы, але фэнтэзійных элемэнтаў няма.
Новая ролевая сыстэма дазваляе гульцу стаць кіраўніком уласнага каралеўства, а таксама падараваць землі й прыймаць шляхотных рыцараў у якасьці сваіх васалаў. Цяпер гулец мае магчымасьць ажаніцца з лэдзі ці лордам (у залежнасьці ад полу вашага пэрсанажа).
У гульні была перапрацаваная баёвая сыстэма, у выключнасьці, сыстэма парыраваньня і блакаваньня шчытом стала больш дынамічнай. Кідальную зброю можна выкарыстоўваць у блізкім баі, а таксама падбіраць любыя выкарыстаныя снарады. Некаторыя кшталты ўдараў халоднай зброяй абараняюць ад люстраных удараў праціўніка.
У гульні зьяўвілася новая фракцыя — Саранідзкі Султанат, які стаў зьбіральным вобразам арабскіх краінаў.
Гульнявы штучны інтэлект стаў больш карэктна ўзаемадзейнічаць з навакольным атачэньнем, а таксама весьці сябе больш асэнсавана ў залежнасьці ад сытуацыі на полі бою. У атрадаў зьявілася мараль, з-за нізкіх паказчыкаў якой яны могуць бегчы з поля бою ці дэзэртаваць з войска. Дыплчматыя фракцыяў стала больш разгалінаванай. Таксама кіраўнікі краінаў могуць выганяць няўгодных ім васалаў і адбіраць у іх маёмасьць, але й васалы самі могуць мяняць сюзэрэнаў, калі іх нешта не задавальняе.
Шматкарыстальніцкі рэжым
рэдагавацьУ Mount & Blade: Warband прысутнічае шматкарыстальніцкі рэжым, які падтрымлівае гульню да 64 гульцоў на адной мапе. Урэшце, практычна адразу пасьля рэлізу зьявіліся мадыфікацыі, якія пашыраюць максымальную колькасьць гульцоў аж да 200.
Сярод рэжымаў гульні:
- Заваяваньне;
- Бітва;
- Захоп сьцяга;
- Захоп;
- Камандны бой да сьмерці;
- Бой да сьмерці;
- Дуэль;
- Аблога.
У гэтых сутычках можна зарабіць грошы й купіць новы рыштунак для свайго героя. У шматкарыстальніцкай гульні існуюць кланы, праводзяцца турніры.
Гульнявы рухавічок
рэдагавацьПа параўнаньні з арыгіналам, у гульні рэалізаваная тэхналёгія HDR і паўнаэкраннае згладжваньне (FSAA), а гэтаксама павысілася дэталізацыя пэрсанажаў, брані ды зброі. Зьявіліся новыя анімацыі бою, зробленыя пры дамапозе мэтаду motion capture.
«Кавалерыйская» RPG Mount & Blade сабрала вакол сябе згуртаваную армію прыхільнікаў. Карыстаючыся незашыфраванымі рэсурсамі, яны стварылі мноства сур’ёзных мадыфікацыяў — ґлябальных надбудоў і асобных сусьветаў са сваімі мапамі ды фракцыямі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж з і Steam — 2003.
- ^ band (банда) - у значэньні атрад, ад слова "band" - павязка прызваная адрозьніваць сваіх ад чужых
- ^ Mumby Запіс на бета-тэст Mount & Blade: Warband адкрыты. PlayGround.ru. Праверана 4 сакавіка 2010 г. Архіўная копія ад 2012-04-19 г.
- ^ Damon Warband для ўсіх (акрамя нас)!. Вершнікі Кальрадыі. Праверана 27 красавіка 2010 года г. Архіўная копія ад 2012-04-19 г.
- ^ Damon Warband для ўсіх (акрамя нас)!. Вершнікі Кальрадыі. Праверана 27 красавіка 2010 года г. Архіўная копія ад 2012-04-19 г.