Бабок трылісьцёвы

(Перанакіравана з «Menyanthes trifoliata»)

Бабок трылісьцёвы (Menyanthes trifoliata) — від расьлінаў зь сямейства Бабковыя.

Бабок трылісьцёвы
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадАстракветныя (Asterales)
СямействаБабковыя (Menyanthaceae)
РодБабок (Menyanthes)
ВідБабок трылісьцёвы
Бінамінальная намэнклятура
Menyanthes trifoliata L., 1753
ITIS 30102 ·

Апісаньне

рэдагаваць

Сьцябло-корань ляжачы, зялёны, вузлаваты, лісьце патройнае, лісточкі прадоўжна яйкаватыя, падобныя да лісточкаў звычайнага бобу (дзеля чаго расьліна і завецца бабком); верхавіннае, кветкавае сьцябло бязьлістае, вышынёй 15-30 см. Кветкі сабраны ў прадоўжную гронку, белавата ружовыя, нібы пушыстыя ад фрэнзьлікаў, якія акрываюць пялёсткі зь сярэдзіны. Насенныя пушачкі круглыя з буйнымі гладкімі зярнятамі. Красуе раньняй вясной. Паху кветкі ня маюць[1]. Плады 6-7 мм у дыямэтры. Зярняты круглявыя, 2-2.5 мм у дыямэтры, гладкія[2].

Марока, Эўропа, поўнач Азіі, ЗША, Канада, Грэнляндыя[3][4].

Вельмі распаўсюджаная па ўсей Беларусі расьліна, якой густа зарастаюць балоты[5]

  1. ^ Балкавец Л. Дзікарастучыя лекавыя і іншыя карысныя расліны БССР. — Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Сельгассектар, 1932. — С. 11. — 87 с.
  2. ^ Flora of China Праверана 14.10.2018 г.  (анг.)
  3. ^ Plants of the World Online — Kew Science Праверана 14.10.2018 г.  (анг.)
  4. ^ Germplasm Resource Information Network (GRIN) Праверана 14.10.2018 г.  (анг.)
  5. ^ Балкавец Л. Дзікарастучыя лекавыя і іншыя карысныя расліны БССР. — М.: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Сельгассектар, 1932. — С. 10. — 87 с.

Літаратура

рэдагаваць