Mein Land

самотнік і песьня Rammstein (2011)

«Mein Land» ([ˈmaɪ̯n ˈlant], зь ням. — «Мая краіна»[К 1]) — дваццаць чацьвёрты самотнік[a] нямецкага NDH-гурта Rammstein. Ён быў выдадзены як першы самотнік са складанкі гурта Made in Germany 1995—2011[8] 11 лістапада 2011 году ў Аўстрыі, Нямеччыне й Швайцарыі; ва ўсім сьвеце — 14 лістапада[9].

«Mein Land»
Вокладка самотніку «Mein Land». Rammstein. 2011.
Самотнік Rammstein
з альбому Made in Germany 1995—2011
Выдадзены 11 лістапада 2011[1]
Жанры
Лэйбл Universal Music Group[5]
Фармат
Працягласьць 3:53
Прадусары Rammstein і Якаб Гэльнар[5]
Мова нямецкая
Кампазытары Rammstein[5]
Храналёгія самотнікаў Rammstein
«Waidmanns Heil / Liebe ist für alle da»
(2011)
«Mein Land»
(2011)
«Mein Herz brennt»
(2012)
Відэакліп
Відэа на YouTube

Апісаньне

рэдагаваць
Тэкст валодае правакацыйным патэнцыялам, мы гэта ўсьведамляем. Мы вельмі доўга абмяркоўвалі гэты тэкст <…> Зноў і зноў узьнікалі спрэчкі, ці можна яго няправільна зразумець, бо ён дапускае … шмат інтэрпрэтацыяў.

— Крыстаф Шнайдэр, Official Making Off[10].

Паводле гітарыста Рыхарда Круспэ, першы накід тэксту песьні зьявіўся пасьля таго, як сьпявак Тыль Ліндэман займаўся сэрфінгам на амэрыканскім пляжы, і празь неўстаноўленыя прычыны, трапіў у непрыемнасьці зь мясцовымі «лідарамі»[11]. Паўль Ляндэрс пракамэнтаваў песьню наступным чынам:

Я бачу гэта абсалютна абстрактна: ёсьць чалавек, у якога няма пашпарта <…> і ён прызямляецца дзесьці на Зямлі <…> і ён спрабуе ўвайсьці ў наш сьвет, і яго ніхто не ўпускае. Ён стукаецца ў кожную краіну, і ніхто ня кажа: «заходзь», але ўсе кажуць: «Гэта мая краіна» [Das ist mein Land].

— Паўль Ляндэрс, Official Making Off[10].

Гісторыя рэлізу

рэдагаваць
Даты рэлізу для «Mein Land»
Рэґіён(ы) Дата Фармат Лэйбл Кр.
11 ліст. 2011 Universal [1][9]
  Сьвет 14 ліст. 2011

Відэакліп

рэдагаваць

Відэакліп для песьні «Mein Land» быў зьняты 23 траўня 2011 году Юнасам Окерлюндам на ўзьбярэжжы Лос-Анджэлесу, Каліфорнія[12]. Гэта ўжо чацьвёрты кліп, зьняты гэтым рэжысэрам. Прэмʼера кліпу адбылася 11 лістапада на афіцыйным сайце гурта[13][14], працягласьць кліпу — 4 хвіліны 24 сэкунды[12].

У пачатку кліп прадстаўлены як фільм 1960—1970-х гадоў[15], зь нязграбнымі спэцэфэктамі. Дзеяньне кліпу адбываецца нібыта ў 1964 годзе, гурт удзельнічае пляжнай вечарынцы, у стылістыцы таго часу.

У канцы кліпу паказваецца ўжо 2011 год: той жа самы пляж, аднак паказаная сучасная пляжная вечарынка й канцэрт Rammstein зь іхнымі сучаснымі спэцэфэктамі (іскры, агнямёты й выбухі)[15][16]. Удзельнікі гурта размаляваныя корпспэйнтам.

19 лістапада 2011 году гурт выпусьціў вэрсію кліпу «за сцэнай» працягласьцю 30 хвілінаў[17].

Крысьціна Хофман з Die Welt піша, што «новае відэа <…> даволі выразна палітычна чытаецца як крытыка культурнай гегемоніі ЗША. На фоне сьветлага й сонечнага Rammstein стварае цяжкае, суровае й змрочнае, менавіта нямецкае»[18].

Узнагароды

рэдагаваць

2 студзеня Rammstein былі абвешчаныя пераможцамі прэміі «Відэа году 2011» ад Loudwire Music Awards за кліп на «Mein Land»[19][20]. Іншымі намінантамі былі «Walk» ад Foo Fighters, «Locust» ад Machine Head, «Curl of the Burl» ад Mastodon і «Public Enemy No. 1» ад Megadeth[21][22].

Сьпіс кампазыцыяў

рэдагаваць

Аўтарамі тэкстаў песьняў і музыкі зьяўляюцца Rammstein.

CD[23][24]
Назва
1. «Mein Land» (Мая краіна) 03:53
2. «Vergiss uns nicht» (Не забывайся на нас) 04:10
3. «My Country (The BossHoss)» (Мая краіна) 04:08
4. «Mein Land (Mogwai Mix)» 04:30
Вініл[23]
Назва
1. «Mein Land» (Мая краіна) 03:53
2. «Vergiss uns nicht» (Не забывайся на нас) 04:10
Найвышэйшыя пазыцыі ў чартах
  АЎТ9[25]
  БЭЛ28 (Фляндрыя)[26]
  НІД88[27]
  НЯМ5[28]
  ФІН14[29]
  ШВА21[30]
  ВЯЛ · The Official Charts Company (OCC)
Rock & Metal10[31]

Асноўныя

рэдагаваць
  1. ^ У Apple Music самотнік названы «міні-альбомам-самотнікам»[3].

Камэнтары

рэдагаваць
  1. ^ Слова das Land можа перакладацца на беларускую мову як «краіна», «край» для назоўніка Land з множным лікам die Länder і як «зямля», «глеба», «суша» для слова Land, якое ня мае множнага ліку[6]. Зразумець які варыянт быў выкарыстаны ў назьве песьні можна толькі па назьве ангельскамоўнага рэміксу «My Country», у якім слова country перакладаецца ў першую чаргу як «краіна»[7].
  1. ^ а б «Mein Land» [Single] (ням.). Rammstein (11 лістапада 2011). Праверана 23 верасьня 2024 г.
  2. ^ «Mein Land» — Rammstein (анг.). AllMusicПраверана 23 верасьня 2024 г.
  3. ^ а б Mein Land — EP — Album by Rammstein (анг.). Apple MusicПраверана 23 верасьня 2024 г.
  4. ^ Rammstein — Mein Land (анг.). DiscogsПраверана 23 верасьня 2024 г.
  5. ^ а б в Mein Land (EP) — Rammstein (анг.). GeniusПраверана 23 верасьня 2024 г.
  6. ^ «Das Land». verbum.by. Праверана 23 верасьня 2024 г.
  7. ^  Пашкевіч, Валянтына. «Country» (краіна) // Ангельска-беларускі слоўнік / Пад рэд. С. Шупы. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 1028 с. — ISBN 985-6783-15-1
  8. ^ Tom Goodwyn (27 кастрычніка 2011) Rammstein announce new single «Mein Land» (анг.). New Musical ExpressПраверана 25 верасьня 2024 г.
  9. ^ а б Single-Veröffentlichung «MEIN LAND» (ням.) // Rammstein, 9 лістапада 2011 г. Праверана 23 верасьня 2024 г.
  10. ^ а б Rammstein — Mein Land (Official Making Of) 17:48 (ням.) youtube.com. Rammstein (31 ліпеня 2015). Праверана 1 кастрычніка 2024 г.
  11. ^ Universal Music Domestic Division: DVD Rammstein Videos 1995—2012, Making-of zu «Mein Land», DVD 3, O-Ton ab 16:45 min. (ням.)
  12. ^ а б Video «Mein Land» (анг.). Rammstein World. Праверана 25 верасьня 2024 г.
  13. ^ Josh Hart. Rammstein Release New Music Video for «Mein Land» (анг.) // Guitar Sound Праверана 25 верасьня 2024 г.
  14. ^ Tom Goodwyn (11 лістапада 2011) Watch the NSFW video for Rammstein’s new single «Mein Land» — video (анг.). New Musical ExpressПраверана 25 верасьня 2024 г.
  15. ^ а б Mary Ouellette (11 лістапада 2011) Rammstein Debut NSFW Campy Beach Video for «Mein Land» (анг.). LoudwireПраверана 25 верасьня 2024 г.
  16. ^ Kelsey Chapstick (29 сакавіка 2019) Beefcakes, Beach Parties, BDSM: Rammstein’s 10 Most Insane Music Videos (анг.). RevolverПраверана 25 верасьня 2024 г.
  17. ^ Amy Sciarretto (19 лістапада 2011) Rammstein Release Behind-the-Scenes Footage From «Mein Land» Video (анг.). LoudwireПраверана 25 верасьня 2024 г.
  18. ^ Christina Hoffmann (15 лістапада 2011) Kommentar: Das ist mein Land (ням.). Die WeltПраверана 2 кастрычніка 2024 г.
  19. ^ Rammstein Win Video of the Year in the 2011 Loudwire Music Awards (анг.). Loudwire (2 студзеня 2012). Праверана 25 верасьня 2024 г.
  20. ^ Rammstein wins a Loudwire Music Award (анг.) // Rammstein World, 4 студзеня 2012 г. Праверана 25 верасьня 2024 г.
  21. ^ 2011 Loudwire Music Awards: Video of the Year (анг.). Loudwire (29 лістапада 2011). Праверана 25 верасьня 2024 г.
  22. ^ Loudwire Music Awards 2011 (анг.) // Rammstein World, 9 сьнежня 2011 г. Праверана 25 верасьня 2024 г.
  23. ^ а б Alex Young (26 кастрычніка 2011) Check Out: Rammstein — «Mein Land» (анг.). ConsequenceПраверана 25 верасьня 2024 г.
  24. ^ Single «Mein Land» (анг.). Rammstein World. Праверана 25 верасьня 2024 г.
  25. ^ Rammstein — «Mein Land» (ням.). Ö3 Austria Top 40Праверана 2 кастрычніка 2024 г.
  26. ^ Rammstein — «Mein Land» (нід.). Ultratop & Hung Medien / hitparade.ch. Праверана 2 кастрычніка 2024 г.
  27. ^ Rammstein — «Mein Land» (нід.). Single Top 100 Праверана 2 кастрычніка 2024 г.
  28. ^ Rammstein — «Mein Land» (ням.). Чарты GfK EntertainmentПраверана 2 кастрычніка 2024 г.
  29. ^ Rammstein — «Mein Land» (фін.). MusiikkituottajatПраверана 2 кастрычніка 2024 г.
  30. ^ Rammstein — «Mein Land» (ням.). Swiss HitparadeПраверана 2 кастрычніка 2024 г.
  31. ^ Official Rock & Metal Singles Charton 20/11/2011. 20 November 2011 — 26 November 2011 (анг.). Official Charts CompanyПраверана 2 кастрычніка 2024 г.