Тамаш Вайцяховіч (1886, Вільня - ?) — заходнебеларускі дзяяч., сябра БХД.

Паводле прафэсіі — наборшчык. Рэдактарам «Беларуская крыніца» быў зь верасьня 1925 да пачатку 1926 году. 26 чэрвеня 1926 браў удзел у арганізацыйным паседжаньні Беларускага сялянскага саюзу.

Польскай паліцыяй акрэсьліваўся як «ня маючы нічога супольнага зь беларускім рухам» і «ня маючы ніякага ўплыву на напрамак газэты».

Літаратура

рэдагаваць
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня, Менск, 2009, с.273