Шэры хамячок

(Перанакіравана з «Cricetulus migratorius»)

Шэры хамячок (Cricetulus migratorius syn. Nothocricetulus migratorius) — жывёла клясы сысуноў атрада грызуноў (Rodentia) сямейства хамяковых (Cricetidae).

Шэры хамячок
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
СямействаХамяковыя (Cricetidae)
ВідШэры хамячок
Бінамінальная намэнклятура
Cricetulus migratorius
(Pallas, 1773)
 [[wikispecies:Cricetulus migratorius
|Шэры хамячок на Віківідах]]

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца в Азіі і Эўропі (Афганістан, Азэрбайджан, Баўгарыя, Грэцыя, Індыя, Іран, Ірак, Ізраіль, Ярданія, Казахстан, Кітай, Ліван, Малдова, Манголія, Пакістан, Расея, Румынія, Сырыя, Турэччына, Украіна) на вышынях ад 0 да 4300 метраў. Першапачаткова ён сустракаўся ў сухіх лугах, стэпах і паўпустэльнях. Цяпер ён таксама насяляе сельскагаспадарчыя землі і сады, часам нават жыве ў дамах.

Даўжыня галавы і тулава складае ад 87 да 134 мм, хвост ад 22 да 37 мм, маса ад 33 да 38 грамаў. Верх ад бледна-шэры да вохрыста-пясочнага колеру. Ніз белы або бела-шэры. Валасы звычайна становяцца трохі цямней ўздоўж хрыбетніка.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Звычайна сілкуецца каранямі, парасткамі і насеньнем. Роючы, начны грызун. Не ўпадае ў сьпячку.