Драпежныя
Мясажэры[1], Драпежныя (Carnivora) — атрад пляцэнтарных сысуноў, які ўключае больш за 260 відаў. Амаль усе жывёлы ядуць мяса, як асноўны корм, хоць некаторыя, амаль выключна траваедныя (хоць і могуць часам спажываць рыбу, яйкі і вусякоў). Прадстаўнікі атрада драпежных маюць характэрную форму чэрапа і драпежныя зубы.
Драпежныя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Сысуны |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Атрад | Драпежныя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Carnivora | |
Драпежныя жывёлы прысутнічаюць на ўсіх кантынэнтах. Частка зь іх прыстасавалася да воднага асяродзьдзя і калянізавала большасьць марскіх і некаторых прэснаводных вадаёмаў. Віды тут дасягаюць ад некалькі сотняў грамаў да некалькі тон, у выпадку наземнай формы да 700 кг. Драпежныя сілкуюцца амаль выключна жывёльнай ежай, для некаторых відаў мяса зьяўляецца толькі часткай рацыёну. Існуюць таксама шматлікія дробныя мошкаедныя віды, драпежныя вады галоўным чынам сілкуюцца рыбай, малюскамі і ракападобнымі.
Клясыфікацыя
рэдагавацьДрапежныя падзяляюцца на два падатрады:
- Коткападобныя (Feliformia) (напрыклад, мангусты, дзікі кот Жафруа, залатая котка, кот-рыбак, манул, гепард, сэрвал, чаротавы кот, кот калімантанскі, сурыкат)
- Сабакападобныя (Caniformia) (напрыклад, медаед)
Галерэя
рэдагаваць-
Пячорная гіена (рэканструкцыя)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — С. 14. — 71 с.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |