Плямістая гіена

Гіэна плямістая[1] (Crocuta crocuta) — сысун зь сямейства гіенавых.

Гіэна плямістая
Crocuta-hejda.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Сысуны
Атрад Драпежныя
Сямейства Гіенавыя
Род Crocuta
Від Гіэна плямістая
Бінамінальная намэнклятура
Crocuta crocuta
Арэал
Spotted Hyaena area.png

ПостацьРэдагаваць

Дасягае да 1,3 м у даўжыню, пры вышыні ў карку 80 см; поўсьць больш кароткая, чым у іншых відаў, мае шэраваты колер з бурымі плямамі на баках і на верхніх частках лап. Галава бурая, на шчоках і патыліцы з чырванаватым адценьнем, хвост з бурыми кольцамі і чорным кончыкам; канцы ног белаватыя. Афарбоўка схільная да варыяцыяў, бывае больш сьветлая і больш цёмная.

АрэалРэдагаваць

Плямістая гіена жыве ў Паўднёвай і Ўсходняй Афрыцы, ад мыса Добрай Надзеі прыблізна да 17° з. ш., выцясняючы ў тых месцах, дзе яна часта сустракаецца, паласатую гіену.

Лад жыцьцяРэдагаваць

Па ладзе жыцьця яна падобная да іншых гіенаў, але па сваёй велічыні і сіле больш небясьпечная за іх. Плямістыя гіены ў асноўным палююць самі, і радзей ядуць падалку. Вый плямістай гіены падобны да рогату. Самка прыносіць 3—7 шчанюкоў, у сярэдняй Афрыцы да пачатку дажджлівае пэрыяду, на поўначы — вясной; шчанюкі зьмяшчаюцца ў пячорах або ў выкапаныя норах. Маці іх пяшчотна любіць і мужна абараняе, спыняе свой клопат зь іх ўзрастаньнем. Шчанюкі пакрытыя кароткай аднаколернай поўсьцю; бяз плямаў.

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — С. 22. — 71 с.