Гепард
Гепард (Acinonyx jubatus) — драпежная жывёла зь сямейства каціных, зьяўляецца самай хуткай жывёлай на Зямлі, дасягае хуткасьці 110 кілямэтраў у гадзіну[1], за тры секунды, гэта хутчэй амаль любога гоначнага аўтамабіля[2]. Насяляюць большую частку афрыканскага кантынэнта, на поўдні ад Сахары.
Гепард | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
Сямейства | Каціныя (Felidae) |
Падсямейства | Малыя каты (Felinae) |
Род | Гепарды (Acinonyx) |
Від | Гепард |
Бінамінальная намэнклятура | |
Acinonyx jubatus (Schreber, 1775) | |
Арэал | |
Арэал | |
Выгляд
рэдагавацьМае стройнае цела, доўгія ногі, дліны хвост. Мех грубы і невысокі, з маленькімі круглымі чорнымі кропкамі, дыямэтрам 2-3 см, жывот белы, без кропак, хвост упрыгожаны таксама пятнамі аднак канчаецца афарбоўкай у выглядзе чорных кругоў. Мае невялікую авальную галаву з высока пастаўленымі вачыма.
Сталая асобіна важыць ад 40 да 65 фунтаў. Даўжыня цела ад 115 да 135 см, а даўжыня хваста да 84 см. Асобіна мужчынскага полу ледзь больш за жаночага, але, улічваючы, што існуюць вялікія адрозьненьні ў памерах жывёлаў, цяжка вызначыць, хто зьяўляецца самцом, хто самкай.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ The Cheetah’s fastest recorded speed was 105 kilometres per hour (65.25 mph). Cheetah, Luke Hunter and Dave Hamman, (Struik Publishers, 2003), pp. 37-38
- ^ Measuring the speed of a cheetah
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- BBC: Гепард
- Cheetah: Wildlife summary from the African Wildlife Foundation
- Cheetah Conservation Fund
- National Geographic Profile
- Гепард падчас паляваньня
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |