Aerosmith
Aerosmith (гут. «Сьміты», па-ангельску: Smits) — амэрыканскі рок-гурт.
Aerosmith | |
Гады | 1970 — наш час |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Бостан, ЗША |
Мова | ангельская |
Жанр | гард-рок блюз-рок глэм-рок гэві-мэтал рок-н-рол |
Выдавец | Columbia Records Geffen Records MCA Records Sony BMG Music Entertainment |
Удзельнікі | Стывэн Тайлер Джо Пэры Брэд Ўітфард Том Гэмілтан Джоўі Крамэр |
Былыя ўдзельнікі | Рэй Табана Джымі Крэспа Рык Д’юфэй |
Узнагароды і прэміі | |
www.aerosmith.com |
Гісторыя
рэдагавацьНягледзячы на тое, што «аэрасьмітаўцаў» часта звалі «дрэннымі хлопцамі з Бостану», ні для каго з удзельнікаў гэты горад не зьяўляецца радзімай. Стывэн Таларыка (Тайлер), Джо Пэры і Том Гэмілтан упершыню сустрэліся ў мястэчку Сьюнапі ў канцы 1960-х. Першы прыехаў зь Нью-Ёрку, другі з Масачусэтсу, а трэці зь Нью-Гэмпшыру. У 1970 хлопцы вырашылі зьяднацца ў гурт і заўважылі, што Бостан стане для іх ідэальнай базай. Гітарыст Брэд Ўітфард з бубначом Джоўі Крамэрам дапоўнілі склад гурта, і ў 1973 Aerosmith запісалі свой дэбютны аднайменны альбом.
За наступныя гады гурт выпусьціў шэраг пасьпяховых кружэлак, шмат гастраляваў і карыстаўся вялікай папулярнасьцю, але потым сутыкнуўся з праблемамі наркатычнай і алькагольнай залежнасьці, якія ледзь не паспрыялі распаду. У цяжкі пэрыяд 1979—1984 гадоў Пэры і Ўітфард сышлі з Aerosmith, але шмат у чым дзякуючы высілкам мэнэджара Тыма Колінза арыгінальны склад быў адноўлены, і група фактычна адрадзілася. З тых часоў Aerosmith дабіліся нават большага, чым у 70-я.
Прададзена 150 мільёнаў альбомаў, зь іх 66,5 — у Злучаных Штатах. Гэта самы высокі вынік сярод амэрыканскіх камандаў, якія граюць гард-рок, і другі ў сьвеце пасьля аўстралійцаў AC/DC. Па колькасьці залатых, плятынавых і мультыплятынавых альбомаў, Aerosmith першыя сярод амэрыканскіх груп. 21 песьня «Сьмітаў» трапіла ў Топ-40, 9 займалі першыя месцы ў гіт-парадах мэйнстрыму, гурт атрымаў 4 прэміі Грэмі. Aerosmith зрабілі моцны ўплыў на разьвіцьцё розных музычных кірункаў, спалучаючы ў сваёй творчасьці элемэнты гард-року, гэві-мэталу, глэму і блюзу. У 2001 годзе яны былі ўключаны ў Залю славы рок-н-ролу, а часопіс Rolling Stone і тэлеканал VH1 уключылі іх у сьпіс 100 самых вялікіх музыкаў усіх часоў (100 Greatest Artists of All Time).
Склад гурта
рэдагавацьУдзельнікі (ад 1973):
- Стывэн Тайлер (па-ангельску: Steven Tyler): сьпеў, губны гармонік, піяніна, мандаліна
- Джо Пэры (па-ангельску: Joe Perry): гітара, сьпеў
- Том Гэмілтан (па-ангельску: Tom Hamilton): бас-гітара
- Брэд Ўітфард (па-ангельску: Brad Whitford): рытм-гітара
- Джоўі Крамэр (па-ангельску: Joey Kramer): барабаны
Былыя ўдзельнікі:
- Рэй Табана (па-ангельску: Ray Tabano): гітара, 1970—1971
- Джымі Крэспа (па-ангельску: Jimmy Crespo): гітара, 1979—1984
- Рык Д’юфэй (па-ангельску: Rick Dufay): гітара, 1980—1984
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьAerosmith — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў