Rolling Stone
часопіс ЗША
«Rolling Stone» (па-беларуску: Роллінґ Стоўн) — амэрыканскі часопіс, прысьвечаны музыцы й поп-культуры. Быў заснаваны ў Сан-Францыска ў 1967 року. Выходзіць два разы на месяц. Тыраж — каля паўтара мільёна экзэмпляраў. Сёньня часопіс мае некалькі міжнародных вэрсіяў.
У 2002 року на падставе маштабнага апытаньня найбольш аўтарытэтных музыкаў і крытыкаў быў апублікаваны Сьпіс 500 найлепшых альбомаў усіх часоў па вэрсіі Rolling Stone, а ў 2004 — Сьпіс 500 найлепшых песень усіх часоў па вэрсіі Rolling Stone.
Вокладкі
рэдагавацьНа вокладках часопіса шмат разоў зьяўляліся такія музыкі й гурты, як The Beatles (30 разоў), Джон Ленан (у тым ліку на вокладцы самага першага нумару), Пол Макартні, Джым Морысан, Джымі Гэндрыкс, Эрык Клэптан, Кайлі Міноўг ды інш.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (анг.)
Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |