AIESEC
AIESEC (бел. МАСГГН) — міжнародная студэнцкая арганізацыя, якая прысутнічае сёньня ў 800 унівэрсытэтах 89 краінаў і тэрыторыяў і дае студэнтам і маладым спэцыялістам магчымасьць атрымаць досьвед работы за мяжой, разьвіць лідэрскія якасьці, будаваць сувязі і знайсьці сваё пакліканьне і кірунак для будучае працы. На 2004 год AIESEC мае 18 000 чальцоў і штогод рэалізуе больш як 3500 замежных стажовак.
Міжнароднае аб’яднаньне студэнтаў гаспадарчых і гандлёвых навук | |
франц. Association internationale des étudiants en sciences économiques et commerciales | |
![]() Лягатып | |
Абрэвіятура | МАСГГН (фр. AIESEC) |
---|---|
Дэвіз | Мацаваньне маладых людзей для міру і ажыцьцяўньня магчымасьцяў чалавецтва |
Дата ўтварэньня | 1948 |
Тып | міжнародная |
Юрыдычны статус | некамэрцыйная арганізацыя |
Мэта | разьвіцьцё правадырства |
Месцазнаходжаньне | Ратэрдам (Нідэрлянды) |
Сяброўства | Маладзёвыя камітэты ў 126 краінах (100 тыс. чалавек) |
Афіцыйныя мовы | Ангельская |
Старшыня | Ганна Салдар’яга |
Кіроўны орган | Сход |
Колькасьць валянтэраў | 24 тыс. (2013)[1] |
Сайт | aiesec.org |
ГісторыяРэдагаваць
СтварэньнеРэдагаваць
Пасьля Другой сусьветнае вайны, у 1946 годзе, студэнты з 9 унівэрсытэтаў шасьці краінаў сабраліся ў Льежы (Бэльгія) з мэтаю стварэньня новае формы каапэрацыі.
Яны стварылі «Міжнародную асацыяцыю студэнтаў у галіне эканомікі і кіраваньня» («Association Internationale des Etudiants en Sciences Economiques et Commerciales», AIESEC). Мэтаю арганізацыі было стварэньне стасункаў паміж студэнцкімі арганізацыямі і такім чынам стварэньне магчымасьцяў міжнародных абменаў.
Прэзыдэнтам быў абраны Яраслаў Зіх, малады студэнт з Чэхаславаччыны. Было вырашана стварыць штаб-кватэру асацыяцыі ў Празе. З прычыны таго, што ў Чэхаславаччыне набіралі моц камуністы, AIESEC быў вымушаны пакінуць краіну ў той самы год, каб застацца палітычна нэўтральным.
Устаноўчы дакумэнтРэдагаваць
У 1949 годзе быў праведзены другі кангрэс у Стакгольме. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі сямі краінаў: Бэльгіі, Даніі, Фінляндыі, Францыі, Нідэрляндаў, Нарвэгіі і Швэцыі. Прадстаўнікі краінаў падпісалі ўстаноўчы дакумэнт «Міжнароднае асацыяцыі студэнтаў у галіне эканомікі і кіраваньня» (AIESEC).
Штаб-кватэра AIESEC знаходзіцца ў Ратэрдаме, Нідэрлянды.
AIESEC сёньняРэдагаваць
НазваРэдагаваць
Сёньня акронім «Association Internationale des Etudiants en Sciences Economiques et Commerciales» больш не ўжываецца, бо чальцы асацыяцыі належаць таксама і да іншых спэцыяльнасьцяў. AIESEC само сабою сталася брэндам.
Бачаньне/візіяРэдагаваць
«Мір і рэалізацыя чалавечага патэнцыялу».
МісіяРэдагаваць
«AIESEC ёсьць міжнародная, непалітычная, некамэрцыйная, незалежная, адукацыйная студэнцкая арганізацыя. Яна складаецца з студэнтаў і нядаўніх матуантаў вышэйшых навучальных установаў, якія зацікаўленыя ў эканоміцы і мэнэджмэньце. AIESEC не дыскрымінуе нікога па прынцыпах расы, колеру скуры, пола, сэксуальнае арыентацыі, перакананьняў, веравызнаньня, нацыянальнага або этнічнага паходжаньня».
Асноўная дзейнасьцьРэдагаваць
AIESEC рэалізуе міжнародную праграму стажаваньняў і дапаможныя мерапрыемствы, што даюць практычныя навыкі стажорам, і якія даюць адукацыю чальцам арганізацыі і іншым зацікаўленым.
AIESEC у БеларусіРэдагаваць
У Беларусі AIESEC зьявіўся як частка AIESEC у СССР (потым — AIESEC у Расеі, Беларусі і Казахстане) і быў прадстаўлены Лякальнымі камітэтамі ў Менску (1990—2003) і Горадні (1998). Да 2006 году Беларусь была фармальна прадстаўленая ў AIESEC Нацыянальным камітэтам AIESEC у Расеі, Беларусі і Казахстане, хаця фактычна ніводнага ЛК на тэрыторыі Беларусі больш не існавала. У пачатку 2006 году Беларусь была пазбаўленая нават фармальнага прадстаўніцтва ў AIESEC.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Грамадзкія арганізацыі(анг.) // МАСГГН, 2016 г. Праверана 25 лютага 2016 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
AIESEC — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- AIESEC International(анг.)